Броды (Барысаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Броды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
канец 18 стагоддзя
Насельніцтва
56 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Аўтамабільны код
5
СААТА
6208856006
Броды на карце Беларусі ±
Броды (Барысаўскі раён) (Беларусь)
Броды (Барысаўскі раён)
Броды (Барысаўскі раён) (Мінская вобласць)
Броды (Барысаўскі раён)

Бро́ды[1] (трансліт.: Brody, руск.: Броды) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Барысаў, 140 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з канца 18 стагоддзя. У 1800 годзе вёска ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні, 11 дамоў, 61 жыхар, шляхецкая ўласнасць. У першай палове 19 стагоддзя ва ўладанні І. Слізеня. У 1884 г. пачала дзейнічаць царкоўна-прыхадская школа (у 1890 вучыліся 18 хлопчыкаў), ператвораная ў 1912 годзе ў аднакласае народнае вучылішча. У 1897 г. 43 двары, 291 жыхар, капліца, у Мсціжскай воласці Барысаўскага павета. У 1917 г. 59 двароў, 392 жыхары[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — 56 жыхароў
  • 2008 год — 58 жыхароў, 28 двароў[2]
  • 1999 год — 79 жыхароў

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна, на захадзе — яе прыток р. Можніца. На поўдні мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы БарысаўБягомль.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Брод, м.
  2. 2,0 2,1 Броды // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. с. 73

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]