Бронная слабада
Гістарычная мясцовасць у Маскве | |
Бронная слабада | |
---|---|
| |
Гісторыя | |
Першая згадка | XVI стагоддзе |
Іншыя назвы | няма |
Размяшчэнне | |
Акруга | ЦАА |
Акруга | ЦАА |
Раёны | Прэсненскі |
Станцыі метро | Пушкінская, Маякоўская |
Бро́нная слабада́ (руск.: Бронная слобода) — гістарычная мясцовасць на тэрыторыі сучаснай Масквы, у паўночна-заходняй частцы Землянога горада, недалёка ад Нікіцкай брамы Белага горада. Месца пасялення майстроў па вырабу броні (адсюль і назва), панцыраў, кальчуг і халоднай зброі ў XVI—XVII стагоддзях. Знаходзілася паміж Малой Нікіцкай і Цвярской вуліцамі і паміж Вялікай Броннай вуліцай і Спірыдонаўскім завулкам[1].
У 1570 годзе цар Іван IV Грозны пасяліў тут яшчэ іншаземных майстроў-шабельнікаў, паланёных у час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў. Сярод іх былі і беларусы. У 1632 годзе налічвала 103 двары. Пазней у слабадзе паселены збройнікі, вывезеныя з Беларусі ў час вайны 1654—1667 гадоў. У выніку гэтага склад насельніцтва слабады да канца XVII стагоддзя змяніўся: тут не засталося ніводнага «бронніка», а жылі пераважна кавалі і збройнікі. Сярод іх беларускія майстры: пішчальнікі (Васіль Быхавец, Максім Іваноў і іншыя), шабельнікі (Рыгор Іваноў, Іван Анісімаў і іншыя), станочнікі (Максім Міхайлаў, Андрэй Трафімаў і іншыя). У 1672 годзе частка беларускіх майстроў пераведзена з Броннай слабады ў наваствораную Мяшчанскую слабаду[1].
Зброя беларускіх майстроў захоўваецца ў зборы агнястрэльнай зброі Крамлёўскай Аружэйнай палаты[1].
Першапачаткова Бронная слабада падпарадкоўвалася Прыказу Вялікага палаца, пазней — Збройнай палаце[1]. Да нашых дзён захавалася царква Іаана Багаслова на Броннай (1652—65, 1694; Багаслоўскі завулак, 4). У XVIII стагоддзі слабоды былі скасаваны, на гэтай тэрыторыі пачалі будавацца дамы вяльможаў і ваенных. Назва слабады дайшла да нас у назвах Вялікай і Малой Бронных вуліц. Заняткі насельніцтва Броннай слабады замацаваліся ў назвах Палашоўскага завулка і кірмаша.
Зноскі
- ↑ а б в г ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. В. Прыбытка. Бронная слабада // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 80. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Сорокин В. За Белым городом в Бронной слободе // Наука и жизнь. — 1973. — № 9.
- Бронная слобода // Москва: Энциклопедия / гл. ред. С. О. Шмидт; сост.: М. И. Андреев, В. М. Карев. — М. : Большая российская энциклопедия, 1997. — 976 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-277-3.
- Масква // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.