Філіп (кароль Бельгіі)
Філіп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нідэрл.: Filip van België фр.: Philippe de Belgique | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альберт II | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1960[1][2][3] (62 гады) |
||||||
Род | House of Belgium[d] | ||||||
Бацька | Альберт II | ||||||
Маці | Паола Руфа дзі Калабрыа[4] | ||||||
Жонка | Мацільда, каралева Бельгіі[5] | ||||||
Дзеці | Елізавета, Габрыэль Бельгійскі[d], Эмануэль Бельгійскі[d] і Элеанора Бельгійская[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, афіцэр, манарх | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Званне | генерал і галоўнакамандуючы | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Яго Каралеўская Высокасць Філіп (фр.: Philippe Léopold Louis Marie або нідэрл.: Filips Leopold Lodewijk Maria), герцаг Брабанцкі, нар. 15 красавіка 1960) — кароль бельгійцаў з 21 ліпеня 2013. Старэйшы сын караля Бельгіі Альберта II і каралевы Паолы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прынц Філіп стаў першым бельгійскім прынцам, які наведваў звычайную школу замест атрымання больш традыцыйнай хатняй адукацыі. Па заканчэнні школы ён працягнуў адукацыю ў Каралеўскай ваеннай акадэміі, якую скончыў у 1981 годзе. Пасля недоўгачасовай кар’еры ва ўзброеных сілах прынц Філіп вярнуўся да вучобы. Гэтым разам спачатку ў Трыніці-каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), а затым у Стэнфардскім універсітэце (ЗША). У 1988 годзе прынц Філіп атрымаў ступень магістра паліталогіі Стэнфардскага ўніверсітэта.
Прынц цікавіцца тэхнікай і асабліва авіябудаваннем. На рахунку Філіпа 30 адзіночных вылетаў, ён валодае верталётам.
Пачынаючы з 1992 года прынц Філіп мае ўласны дом і атрымлівае штогадовую датацыю. Пасля сканнання караля Бадуэна і ўзходжаннем на прастол Альберта II прынц Філіп атрымаў афіцыйны тытул герцага Брабанцкага.
Сям’я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
4 снежня 1999 года прынц Філіп ажаніўся з Мацільдай д’Удэкем д’Акоз, якой у дзень шлюбу быў прысвоены тытул Прынцэсы Бельгійскай.
Прынц Філіп і прынцэса Мацільда маюць чацвярых дзяцей:
- прынцэса Елізавета Тэрэза Марыя Алена (нар. 25 кастрычніка 2001 года)— будучая спадчынніца бельгійскага прастола;
- прынц Габрыэль Бадуэн Карл Марыя (нар. 20 жніўня 2003 года);
- прынц Эмануэль Леапольд Гіём Франсуа Марыя (нар. 4 кастрычніка 2005 года);
- прынцэса Элеанора Фабіёла Вікторыя Ганна Марыя (нар. 16 красавіка 2008 года).
Уключэнне імя Дзевы Марыі ў якасці аднаго з імёнаў прынцаў і прынцэс з’яўляецца традыцыяй каталіцкіх манархаў. Хрысціянскія канатацыі нясе і склад «эль», які паўтараецца ў імёнах прынцаў.
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Прынц Філіп з’яўляецца ганаровым старшынёй Бельгійскай службы міжнароднага гандлю. У 1998 годзе ён заснаваў фонд прынца Філіпа, які ставіць мэтай збліжэнне розных моўных абшчын Бельгіі.
У 2002 годзе прынц Філіп стаў ганаровым доктарам Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[6]. Ён таксама з’яўляецца ганаровым членам Рымскага клуба.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1990 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Леапольда (Бельгія)
- 1993 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау (Нідэрланды)
- 1994 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вызваліцель Сан Марціна (Аргенціна)
- 1994 — Вышэйшы ордэн Хрызантэмы (Японія)
- 1995 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна рыцараў Святой Труны Гасподняй у Іерусаліме
- 1996 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Кондара Андаў (Балівія)
- 1997 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Авіса (Партугалія)
- 1998 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі перад ФРГ»
- 1998 — Кавалер Вялікага крыжа Пашаны і Набожнасці Суверэннага Ваеннага ордэна гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаскага і Мальтыйскага
- 1999 — Кавалер ордэна Насаўскага Залатога Льва (Люксембург)
- 2000 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі (Іспанія)
- 2001 — Кавалер ордэна Серафімаў (Швецыя)
- 2002 — Кавалер ордэна Слана (Данія)
- 2003 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа (Нарвегія)
- 2004 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Белай ружы (Фінляндыя)
- 2004 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі» (Польшча)
- 2005 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Пашаны (Грэцыя)
- 2005 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Хрыста (Партугалія)
Зноскі
- ↑ Philippe, king of Belgium // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Philippe Léopold Louis Marie de Belgique, Prince de Belgique // The Peerage
- ↑ Philippe // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Het Nieuwsblad: Eredoctoraat Prins Filip Het Nieuwsblad, 05 feb 2002.
![]() |
Філіп (кароль Бельгіі) на Вікісховішчы |
---|
- Каралі бельгійскія
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Стэнфарда
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Оксфард)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Андскага арла
- Асобы
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Члены каралеўскага дому Бельгіі
- Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя