Бузуны (Валожынскі раён)
Вёска
Бузуны
| ||||||||||||||||||||||
Бузуны́[1] (трансліт.: Buzuny) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад г. Валожына, 40 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, вакол лес. Транспартныя сувязі па дарозе Ракаў—Радашковічы і далей па шашы Мінск—Валожын.
Планіровачна складаецца з працяглай, плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар — на ўсходняй ускраіне.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва адыменнага паходжання. Прозвішча Buzūnas вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. З дапамогай патранімічнага пашыральніка -ūn- яно ўтворанае ад антрапоніма (даўнейшага імя) тыпу Buza, Buzas.[крыніца?]
Побач з Бузунамі Кучкуны з назвай падобнага ўтварэння (< Kučkūnas), а таксама Гервелі (< Gervelis).[крыніца?]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1779 г. сяло ў Мінскім павеце.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 г. уласнасць лоўчага Т. Варанца. У 1870 г. 45 жыхароў мужчынскага полу, у Ракаўскай воласці Мінскага павета. Побач была лясная вартоўня, дзе ў 1847 г. было 4, а ў 1908 г. 6 жыхароў. У 1912—18 гг. на крэйсеры «Аўрора» служыў ураджэнец вёскі Ф. І. Зяневіч, які прымаў удзел у штурме Зімняга палаца.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З лістапада 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Выганіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі З вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 12 снежня 1949 года арганізаваны калгас, які абслугоўвала Залеская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Ракаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1963 года землі ў складзе саўгаса «Ракаўскі» (цэнтр — в. Ракаў). Размяшчаліся вытворчая брыгада, магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 89 жыхароў, 16 двароў.
- 1921 год — 200 жыхароў, 38 двароў.
- 1959 год — 251 жыхар.
- 1994 год — 94 жыхары 55 двароў.
- 2008 год — 49 жыхароў, 28 гаспадарак.
Інфрастуктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 г. дзейнічаў магазін.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Базуны́
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бузуны (Валожынскі раён)