Перайсці да зместу

Ваяводы смаленскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Намеснік смаленскі)

Ваявода смаленскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім.

Намеснікі, старосты

[правіць | правіць зыходнік]
Асоба Год прыняцця
ўраду
Год складання
ўраду
або смерці
Заўвагі
Юрый Глябовіч 1508 1514 адмовіўся ад ураду
Юрый Салагуб 1514 1514 страціў урад па ўзяцці Смаленска маскоўцамі
урад ваяводы смаленскага адноўлены Люблінскім соймам 1569 года
Васіль Тышкевіч 1569 1571 памёр
Рыгор Валовіч 1571 1577 памёр
Юрый Осцік 1578 1579 памёр
Філон Кміта 1579 1587 памёр
Ян Валмінскі 1588 1595 памёр
Ян Абрамовіч 1596 1602 памёр
Пётр Дарагастайскі 1605 1611 памёр
У 1613 Смаленскае ваяводства адноўлена
Мікалай Глябовіч 1611 1621 паступіў на кашталяна віленскага
Андрэй Сапега 1621 1621 памёр
Міхал Друцкі-Сакалінскі 1621 1622 памёр
Ян Корсак 1625 1625 намінаваны, памёр не паспеўшы прыняць урад
Аляксандр Гасеўскі 1625 1639 адначасова польны пісар літоўскі (з 1630), памёр
Крыштаф Гасеўскі 1639 1643 памёр
Юрый Кароль Глябовіч 1643 1653 Паступіў на жамойцкага старосту
Піліп Казімір Абуховіч 1653 1656 памёр
У 1654 годзе Смаленск канчаткова адышоў да Расіі, урад стаў намінальным
Адам Мацей Саковіч 1658 1662 памёр
Міхал Казімір Пац 1663 1667 Адначасова польны гетман літоўскі. Паступіў на віленскага кашталяна
і вялікага гетмана літоўскага
Рыгор Казімір Падбярэзскі 1667 1677 памёр
Крыштаф Есьман 1677 1687 памёр
Стэфан Канстанцін Пясочынскі 1687 1691 памёр
Адам Тарла 1691 1710 памёр
Ян Кос 1710 1712 памёр
Аляксандр Ян Патоцкі 1712 1714 памёр
Францішак Цэтнер 1714 1732 памёр
Міхал Здзіслаў Замойскі 1732 1735 памёр
Станіслаў Патоцкі 1732 1744 Паступіў на кіеўскага ваяводу
Пётр Павел Сапега 1744 1771 памёр
Юзаф Сасноўскі 1771 1775 Паступіў на полацкага ваяводу і
польнага гетмана літоўскага
Юзаф Тышкевіч 1775 1790 памёр
Францішак Ксаверый Сапега 1790 1793 страціў урад з яго ліквідацыяй у 1793 годзе