Бярэзінскае балота
Appearance
Бярэ́зінскае бало́та — нізіннае балота ў Беларусі, размешчанае ў Маладзечанскім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці, у пойме Заходняй Бярэзіны (басейн Нёмана). Плошча балота складае 9,4 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 7,6 тыс. га.
Глыбіня торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн т. Ёсць лугавы мергель. Асушана 6 тыс. га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай частцы балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).