Біфорыум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біфорыум

Біфо́рыум, або біфора (ад лац.: biforis — скразны, на абодва бакі) — двухчасткавы арачны праём або элемент аркады, падзелены на дзве часткі па восі слупам (калонкай).

Біфорыум у раманскай і візантыйскай архітэктуры перакрываецца цыркульнай аркай, у готыцы — спічастай, у барока і эклектыцы — лучковай. Прамежак паміж малымі ўнутранымі і вялікай знешняй аркамі можа быць глухі, аздоблены дэкаратыўна-пластычным элементам і ажурны. Пашырыўся з XIII стагоддзі ў краінах Паўднёвай і Заходняй Еўропы[1].

У беларускай архітэктуры біфоры з’явіліся ў архітэктуры несапраўднай готыкі[1]. Аздабляліся архівольтамі, каляровымі вітражамі[1]. Выкарыстаны ў касцёле СНайсвяцейшай Дзевы Марыі ў аграгарадку Сар’я Верхнядзвінскага райна, Антоніеўскім касцёле у аграгарадку Каменка Шчучынскага раёна, у царкве ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна (пачатак XX ст.), у воданапорных вежах у Гродне і інш.

Воданапорныя вежы ў горадзе Гродна

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 451. — 727 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]