Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Каменка)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Святога Антонія Падуанскага | |
|---|---|
| | |
| 53°33′09,89″ пн. ш. 24°30′28,15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Каменка |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
| Дата пабудовы | 1908 год |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Каменка Шчучынскага раёна.
Пабудаваны ў 1908 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны неф пераходзіць у пяцігранную апсіду з самастойным дахам, па баках якой невялікія гранёныя сакрысціі. Двух'ярусная чацверыковая вежа на галоўным фасадзе завершаная стромкім шатром з люкарнамі. Верхні чацвярык вежы на ўсіх фасадах выразна вылучаны высокімі патройнымі арачнымі вокнамі (трыфорыумам). Галоўны ўваход аформлены парталам, над якім размешчаныя акно-«ружа» і ніша са скульптурай. Дзверы аздобленыя мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна расчлянёныя ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры асноўны аб'ём падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам — хоры з арганм. Сцены і скляпенні атынкаваныя, пабеленыя, астатнія канструкцыйныя элементы падкрэсленыя чырвоным колерам муроўкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Каменка) на Вікісховішчы |
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Каменка) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Каменка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Каменка) на сайце Catholic.by (бел.)
