Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
![]() Будынак Гродзенскага райвыканкама. | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Гродзенскі раён |
Сайт | grodnorik.gov.by/… (бел.) |
Гродзе́нскі раё́нны выкана́ўчы камітэ́т (скарочана Гродзенскі райвыканкам) — орган выканаўчай улады ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Падпарадкаваны Гродзенскаму аблвыканкаму. Размешчаны па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51.[1] Ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства, якія рэгламентуюць дзейнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
- Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне
- Упраўленне справамі
- Упраўленне землеўпарадкавання
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Юрыдычны аддзел
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Аддзел эканомікі, гандлю і паслуг
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
- Фінансавы аддзел
- Упраўленне адукацыі
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел культуры
Акрамя пастаянных структурных адзінак у райвыканкаме дзейнічаюць:
- Камісія па супрацьдзеянні карупцыі Гродзенскага райвыканкама
- Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва на тэрыторыі Гродзенскага раёна
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- старшыня — Ян Янавіч Васілеўскі
- першы намеснік старшыні — Генадзь Тадэвушавіч Аксаміт
- намеснік старшыні — Лілія Уладзіміраўна Шаматовіч
- намеснік старшыні — Генадзь Іванавіч Гапановіч
- намеснік старшыні — Валерый Валер’евіч Балашоў
- кіраўнік справамі — Святлана Вячаславаўна Дабрыян
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Райисполкомы(руск.) . Гродненский областной исполнительный комитет. Праверана 25 лютага 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- grodnorik.gov.by/by — афіцыйны сайт Гродзенскага райвыканкама