Барыс Мікалаевіч Назаранка
Барыс Мікалаевіч Назаранка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | студзень 2000 (81 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Барыс Мікалаевіч Назаранка (14 мая 1918, Таганрог — студзень 2000) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года. Пражываў у Мінску.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. Працаваў у архітэктурна-будаўнічых арганізацыях Растоўскай вобласці, на будаўніцтве рудняў у Данбасе, галоўным архітэктарам Бабруйска, раённым архітэктарам, начальнікам аддзела ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, начальнікам праектна-канструктарскага бюро Мінгандлю БССР, з 1967 па 1978 г. — галоўным спецыялістам тэхаддзела БелНДІдзіпрасельбуда.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар, сааўтар праектаў парку і сквера ў Бабруйску, жылых дамоў у Асіповічах, прафілакторыя, клуба, жылых дамоў у калгасе «Зара», планіроўкі пасёлкаў ЦЭЦ-2, аўтазавода ў Мінску, забудовы цэнтра г.п. Іванава Брэсцкай вобласці, пасёлка Шчыткавічы Старадарожскага, Новы Двор Шчучынскага раёнаў (1950—1977).
Артыкулы ў часопісах і газетах па пытаннях сельскага будаўніцтва.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1943, 1988), Чырвонай Зоркі (1942), медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Назаренко Борис Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Галоўныя архітэктары Бабруйска