Новы Двор (Шчучынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Новы Двор
Church of the Assumption of the Blessed Virgin Mary, Novy Dvor.jpg
Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
Новы Двор на карце Беларусі ±
Новы Двор (Шчучынскі раён) (Беларусь)
Новы Двор (Шчучынскі раён)
Новы Двор (Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Новы Двор (Шчучынскі раён)
Луцыя Балзукевіч. Абраз «Святы Губерт», 1934, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Новы Двор — аграгарадок у Беларусі, у складзе Астрынскага сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 611 чал. (2001). Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Шчучына, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Астрына — Радунь.

Новы Двор — былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Новы Двор датуецца 1480, калі тут збудавалі касцёл. У дакументах 1499 згадваецца намеснік навадворскі. Пазней вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў паселішча ў трыманне біскупу віленскаму. У XVI ст. існавалі аднайменныя каралеўскае мястэчка і двор, якія ўваходзілі ў склад Гродзенскай эканоміі. У 1561 пры правядзенні «валочнай памеры» Новы Двор перапланавалі. У гэты час тут існавалі касцёл, плябанія, Рынак (меў форму квадрата) і 8 вуліц: Васілішкаўская, Астрынская, Дубіцкая, Берштанская (Берштаўская), Касцёльная, Забалотная, Дворная, вуліца «з канца пляцаў рынкавых». Жыхары мястэчка карысталіся Магдэбургскім правам; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы, 2 разы на тыдзень — таржкі. У адпаведнасці з каралеўскай уставай жыхары з кожнага дома плацілі 2 грошы, а тыя, хто меў валокі зямлі — 3 грошы і г. д. Сярод рамеснікаў былі краўцы, шаўцы, кушнеры, кавалі, сталяры, слесары, ганчары, пекары і іншыя. Двор (сядзіба) налічваў 2 вуліцы, агароды і іншыя землі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Новы Двор увайшоў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1749 тут збудавалі новы драўляны касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1829 у мястэчку было 40 будынкаў (18 хрысціянскіх і 22 іўдзейскія). Жыхары Новага Двора бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні (18631864). У сакавіку 1863 каля мястэчка карныя расійскія войскі разбілі паўстанцкі аддзел Лідскага павета на чале з Людвікам Нарбутам. Станам на 1863 — 62 жылыя дамы, на 1886 — 63 двары. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі касцёл, 2 малітоўныя дамы, капліца, вадзяны млын, 3 крамы, 2 карчмы.

Абраз Маці Божай Бялыніцкай

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку было 126 будынкаў, на 1937 дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта, праводзіліся таргі.

У 1939 Новы Двор увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета Васілішкаўскага раёна (з 20 студзеня 1960 у Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 тут было 160 двароў, на 1998 — 275, на 1 студзеня 2001 — 258. У 1940—2013 гадах цэнтр Навадворскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Новым Двары працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца (1882)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1749)
  • Сінагога

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  3. Уладзімір Мальцаў. Новы Двор // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 333.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]