Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вадзім Дзевятоўскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі
Vadim Devyatovskiy.jpg
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм'ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэм'ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Дзейнасць: hammer thrower, лёгкаатлет
Нараджэнне: 20 сакавіка 1977(1977-03-20) (40 гадоў)
г. Наваполацк, Віцебская вобласць
 
Узнагароды:
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Срэбра Пекін 2008 Кіданне молата
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Срэбра Хельсінкі 2005 Кіданне молата
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Гётэбарг 2006 Кіданне молата

Вадзі́м Анато́левіч Дзевято́ўскі (20 сакавіка 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі лёгкаатлет (кіданне молата), палітык. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (1998). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 сакавіка 1977 года ў г. Наваполацку Віцебскай вобласці.

Скончыў юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Лёгкай атлетыкай пачаў займацца з сямі гадоў. З'яўляецца заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, прызёрам Алімпійскіх гульняў.

Працаваў інструктарам па спорце ў вайсковай часці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2009 года — старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» (на грамадскіх пачатках).

З'яўляўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў. Быў дэлегатам другога, трэцяга і чацвёртага Усебеларускіх народных сходаў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[1]

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету сярод юніёраў да 20 гадоў (1996 г., Сідней, Аўстралія). Сярэбраны прызёр міжнароднага турніра (2000 г.). Напярэдадні Летніх Алімпійскіх гульняў 2000 ў Сіднеі В. Дзевятоўскі быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжыванне нандролона.

Займаў 4-е месца на XVIII Алімпійскіх гульнях (2004 г., Афіны), 7-е месца на IX чэмпіянаце свету (2003 г., Парыж).

На Летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008) Вадзім Дзевятоўскі паказаў другі вынік і быў узнагароджаны сярэбраным медалём. Аднак допінг-пробы В. Дзевятоўскага і бронзавага прызёра спаборніцтваў Івана Ціхана, якія яны здалі 17 жніўня адразу пасля алімпійскага фіналу, далі станоўчы вынік на тэстастэрон. Ціхан і Дзевятоўскі за прымяненне допінгу былі дыскваліфікаваны, а заваяваныя імі медалі перададзены іншым спартсменам. Гэта рашэнне было аб'яўлена 11 снежня, пасля пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Ва ўжавнні допінгу Вадзім Дзевятоўскі быў абвінавачыны ў другі раз, і гэта рабіла немагчымым яго далейшы ўдзел у Алімпіядах. Аднак 10 чэрвеня 2010 Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы І. Ціхана і В. Дзевятоўскага былі ўзяты з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды-2008.

Трэнеры: А. Дупін, П. Зайцаў.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. 25 верасня 2014 года абраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Удастоены званняў «Ганаровы жыхар Наваполацка», «Чалавек года Віцебшчыны — 2009».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]