Вадзім Уладзіміравіч Дземідовіч
Поўнае імя | Вадзім Уладзіміравіч Дземідовіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 верасня 1985[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вадзім Дземідовіч (нар. 20 верасня 1985, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Распачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама» як паўабаронца. У 2010—2011 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман», у асноўным на пазіцыі нападніка.
У пачатку сезона 2012 трапіў у склад «Гомеля», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». З-за траўмы змог правесці толькі 5 матчаў за «Тарпеда-БелАЗ» і ў лістападзе пакінуў клуб[2].
У студзені 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У «Белшыне» спачатку звычайна выхадзіў на замену, а ў ліпені стаў іграком стартавага складу. Тады ж найлепш праявіў сябе, забіўшы 4 галы ў трох матчах запар. Пазней зноў страціў месца ў аснове.
У студзені 2014 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба на пазіцыі цэнтральнага нападніка. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У першай палове сезона 2015 забіў 4 галы ў 13 матчах, што зноў стала найлепшым паказчыкам у камандзе на дадзеным этапе.
17 ліпеня 2015 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе ўжо гуляў трыма гадамі раней[5]. У складзе «Тарпеда» таксама здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка, у 11 матчах другой паловы чэмпіянату забіў 5 галоў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Выдатна правёў сезон 2016, у якім з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам у камандзе і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў, часцей толькі выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У жніўні 2017 года, па пагадненні бакоў пакінуўшы «Дынама», стаў іграком «Мінска»[8]. Спачатку выступаў у аснове «гараджан», аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[9].
У сакавіку 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У 11 матчах за «Тарпеда» забіў два галы (абодва з пенальці) і ўжо чэрвені пакінуў каманду[11]. У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[12]. Трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчан, але не забіў ніводнага гола і не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[13].
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт[14]. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў дубль «Руха»[15]. Заставаўся ў клубе да пачатку 2022 года, калі ён зняўся са спаборніцтваў.
У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Родны брат Вадзіма Аляксандр таксама з’яўляецца футбалістам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2007, 2016
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2003 | дубль | Дынама (Брэст) | 15 | 1 | |
2004 | Д1 | Дынама (Брэст) | 1 | 0 | |
2005 | Д1 | Дынама (Брэст) | 4 | 1 | |
2006 | Д1 | Дынама (Брэст) | 17 | 1 | |
2007 | Д1 | Дынама (Брэст) | 15 | 0 | |
2008 | Д1 | Дынама (Брэст) | 12 | 0 | |
2009 | Д1 | Дынама (Брэст) | 13 | 2 | |
2010 | Д1 | Нёман | 29 | 5 | |
2011 | Д1 | Нёман | 31 | 5 | |
2012 (1) | Д1 | Гомель | 13 | 2 | |
2012 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 5 | 0 | |
2013 | Д1 | Белшына | 22 | 6 | |
2014 | Д1 | Нафтан | 31 | 9 | |
2015 (1) | Д1 | Нафтан | 13 | 4 | |
2015 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 11 | 5 | |
2016 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 30 | 12 | |
2017 (1) | Д1 | Дынама (Мінск) | 7 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Мінск | 8 | 0 | |
2018 (1) | Д1 | Тарпеда (Мінск) | 11 | 2 | |
2018 (2) | Д1 | Дняпро | 11 | 0 | |
2019 | Д2 | Рух | 27 | 12 | |
2021 | Д3 | Брэстжылбуд | 13 | 8 |
Зноскі
- ↑ Vadim Demidovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вадим Демидович покинул «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Футбол. Вадим Демидович заключил контракт с "Нафтаном"
- ↑ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном"
- ↑ Вадим Демидович заключил контракт с "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Алексей Белевич стал игроком "Торпедо-БелАЗ", Демидович остался в Жодино
- ↑ Минское "Динамо" объявило о подписании Демидовича
- ↑ Вадим Демидович перешел в "Минск"
- ↑ Вадим Демидович ушел из "Минска"
- ↑ Вадим Демидович стал игроком минского "Торпедо"
- ↑ Демидович покидает минское «Торпедо»
- ↑ Демидович стал игроком "Днепра"
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр"
- ↑ Вадим Демидович подписал контракт с "Рухом"
- ↑ «Будем заниматься развитием молодых футболистов»: спортивный директор «Руха» Сергей Присяжнюк ответил на вопросы «БГ»
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Брэстжылбуд
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Футбольныя трэнеры Беларусі