Важа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Важа
Каардынаты: 55°35′26,40″ пн. ш. 27°24′28,8″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 139,7[1] м
Даўжыня 2,62 км
Шырыня 1,11 км
Плошча 2,94 км²
Аб'ём 6,67 км³
Найбольшая глыбіня 5,1 м
Плошча вадазбору 24,4 км²
Важа (Беларусь)
Важа
Важа

Важа — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Мёраў, за 3 км ад вёскі Пераброддзе Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Важы складае 2,94 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,1 м. Даўжыня возера — 2,62 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Аб'ём вады ў возеры складае 6,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 24,4 км².

Схілы катлавіны возера на поўдні і на паўднёвым захадзе маюць вышыню 8-10 м, месцамі вышыня схілаў складае да 17 м. Схілы пакрытыя лесам, на поўначы і паўночным захадзе схілы разараныя.

На ўсходзе да возера прымыкае балота. Берагі позера на поўначы і на захадзе абразіўныя, месцамі берагі сплавінныя і часта зліваюцца з схіламі.

Возера мае 2 вострава, агульная плошча якіх складае 0,01 км².

Шырыня паласы прыбырэжнай расліннасці складае ад 15 да 100 м, расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2 м.

Возера злучанае з возерам Абстэрна пратокай, шырыня якой складае 200 м. У Важу ўпадае рэчка без назвы.

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.