Іказнь (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іказнь
Ikaźń - 3.jpg
Каардынаты: 55°37′32,76″ пн. ш. 27°17′04,37″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 149,3 м
Даўжыня 2,97 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 2,38 км²
Аб'ём 0,00794 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,7 км
Найбольшая глыбіня 8,4 м
Сярэдняя глыбіня 3,3 м
Салёнасць 0,23 ‰
Празрыстасць 1,4 м
Плошча вадазбору 25,3 км²
Выцякаюць рака Усвіца
Іказнь (Беларусь)
Іказнь
Іказнь
Іказнь (Віцебская вобласць)
Іказнь
Іказнь
Лагатып Вікісховішча Іказнь на Вікісховішчы

Іка́знь (афіц. транс.: Ikazń) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 14 км на ўсход ад горада Браслаў, каля аграгарадка Іказнь.

Плошча паверхні возера 2,38 км². Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 2,97 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км. Аб'ём вады 7,94 млн. м³. Плошча вадазбору 25,3 км².
Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны сугліністыя вышынёй 12—15 м, у верхняй частцы разараныя, на паўднёвым усходзе парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая, утвараё вялікую колькасць заліваў і мысоў. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 30% плошчы.
Берагі нізкія (0,3—0,5 м), месцамі абразійныя, пад хмызняком; у паўночна-заходнім заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана крэменязёмістым сапрапелем.
На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,2 га. Адзін з іх — востраў Замак.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м, месцамі адсутнічае. На паўночным захадзе выцякае рака Усвіца, злучаючая Іказнь з возерам Дрывяты. Упадаюць меліярацыйныя каналы.

Каля возера аграгарадок Іказнь, вёскі Калеснікі, Самуйлы. Праходзіць аўтамабільная дарога М3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікаў А. К. Іказнь. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]