Вайда фарбавальная
Вайда фарбавальная | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Фарбо́ўнік фарбавальны[3], Вайда фарбавальная, Фарбоўнік[4] (Isatis tinctoria) — від кветкавых раслін роду Вайда (Isatis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 70—100[3] см. Сцяблы прамастойныя, з шызым налётам, часта разгалінаваныя ў верхняй частцы, у ніжняй частцы валасістыя. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, падоўжана-ланцэтнае, валасістае. Сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, завостранае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі жоўтага колеру, у шчыткападобнай мяцёлцы. Пялёсткі (4) з кароткім ногцікам. Тычынак — 6. Плод — стручочак.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[5]. Натуралізвалася ў Паўночнай Амерыцы і Чылі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[6]. Расце ў стэпах, сухіх лугах, на адкрытых пясчаных месцах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмах, на палях і агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Фарбавальная, меданосная, лекавая расліна.
Падвіды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле сайта The Plant List:
- Isatis tinctoria subsp. athoa (Boiss.) Papan.
- Isatis tinctoria subsp. corymbosa (Boiss.) P.H.Davis
- Isatis tinctoria subsp. tomentella (Boiss. & Balansa) P.H.Davis
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ а б Вайда красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фарбоўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 187. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 674. Isatis tinctoria L. — Вайда красильная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 300. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вайда красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Isatis tinctoria L. — Вайда красильная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)