Валерый Анатольевіч Брылёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Анатольевіч Брылёў
 
Адукацыя:
Дзейнасць: архітэктар, дыпламат
Месца працы:
Нараджэнне: 1959

Валерый Анатольевіч Брылёў (нар. 1959, Гомель, Беларусь) — беларускі архітэктар і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і факультэт замежных моў (для спецыялістаў, якія ад'язджаюць за мяжу) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Дзесяць гадоў працаваў вядучым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». Аўтар шэрагу праектаў будынкаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой. Член саюза архітэктараў СССР, Беларусі.

У пачатку 90-х працаваў лектарам Дома Савецкай культуры ў СФРЮ. З 1992 года працуе ў сістэме МЗС Беларусі. Працаваў на дыпламатычных пасадах у Літве, Балгарыі і Югаславіі.

З 1996 па 2001 год — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у СРЮ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.

З 2001 па 2006 год — Начальнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД МЗС Беларусі.

З жніўня 2006 года па студзень 2010 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

Са студзеня 2010 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.

28 лютага 2013 прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

27 красавіка 2017 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зноў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве[1].

Валодае сербахарвацкай, балгарскай і англійскай мовамі.

Зноскі