Валерый Сяргеевіч Гарбачык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Гарбачык)
Футбол
Валерый Гарбачык
Поўнае імя Валерый Сяргеевіч Гарбачык
Нарадзіўся 19 студзеня 1995(1995-01-19)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 78 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Чалябінск
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 28 (12)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 25 (8)
2017—2018 Беларусь Смалявічы 45 (20)
2018—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 58 (14)
2020   Латвія Ліепая 9 (3)
2021 Беларусь Іслач (Мінск раён) 12 (1)
2022—2023 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 53 (15)
2024— Расія Чалябінск
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2018

Валерый Гарбачык (нар. 19 студзеня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Чалябінск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, у той час выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў пачатку 2016 года Гарбачык рыхтаваўся да новага сезона з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы-СТІ»[4].

У сезоне 2017 стаў іграком смалявіцкай каманды ўжо на трывалай аснове. З 15 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[5]. У пачатку 2018 года стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Смалявічы».

У жніўні 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў латвійскі клуб «Ліепая»[7].

У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Ліепаю» па заканчэнні арэнды, стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ», аднаўляючыся ад траўмы[8], і неўзабаве быў заяўлены за каманду[9]. Згуляўшы за жодзінцаў у трох матчах чэмпіянату Беларусі, у ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10] і ў хуткім часе далучыўся да «Іслачы»[11], дзе замацаваўся ў складзе.

У студзені 2022 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У 2022 і 2023 гадах станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[13] і неўзабаве стаў іграком расійскага «Чалябінска»[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Беларусь 2 0
2012 дубль Дынама Беларусь 14 0
2013 дубль Дынама Беларусь 22 0
2014 дубль Дынама Беларусь 30 1
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 28 12
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 25 8
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 29 15
2018 (1) Д1 Смалявічы Беларусь 16 5
2018 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 14 4
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 25 5
2020 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 16 5
2020 (2) Д1 Ліепая Латвія 9 3
2021 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 3 0
2021 (2) Д1 Іслач Беларусь 12 1
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 28 8
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 25 7

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Valeri Gorbachik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.transfermarkt.com/valeriy-gorbachik/profil/spieler/255359
  3. https://www.pressball.by/footballstat/valery_gorbachik/
  4. «Минск» арендовал Карповича, «Смолевичи-СТИ» – Горбачика (руск.). by.tribuna.com.
  5. Чикида, Василенок, Горбачик, Степанов и Гомелько продлили контракты со «Смолевичи-СТИ» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Лучший бомбардир "Смолевичей" перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (8 жніўня 2018). Праверана 18 студзеня 2024.
  7. Горбачик переходит в «Лиепаю» на правах аренды (руск.). by.tribuna.com.
  8. Футбол. Валерий Горбачик тренируется по индивидуальной программе в расположении "Торпедо-БелАЗ" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2021. Праверана 1 красавіка 2021.
  9. "Торпедо-БелАЗ" внесло в заявку Горбачика (руск.). football.by (31 сакавіка 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
  10. Валерий Горбачик покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (19 ліпеня 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
  11. Валерий Горбачик перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (20 ліпеня 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
  12. Форвард "Ислочи" вернулся в жодинское "Торпедо" (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  13. Лучший бомбардир "Торпедо-БелАЗа" покинул команду (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.
  14. Валерий Горбачик подписал контракт с "Челябинском" (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.