Валерый Сяргеевіч Гарбачык
Поўнае імя | Валерый Сяргеевіч Гарбачык | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 студзеня 1995[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 33 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Валерый Гарбачык (нар. 19 студзеня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, у той час выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. Па заканчэнні сезону «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў пачатку 2016 года Гарбачык рыхтаваўся да новага сезону з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы-СТІ»[4].
У сезоне 2017 стаў іграком смалявіцкай каманды ўжо на трывалай аснове. З 15 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[5]. У пачатку 2018 года стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Смалявічы».
У жніўні 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў латвійскі клуб «Ліепая»[7].
У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Ліепаю» па заканчэнні арэнды, стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ», аднаўляючыся ад траўмы[8], і неўзабаве быў заяўлены за каманду[9]. Згуляўшы за жодзінцаў у трох матчах чэмпіянату Беларусі, у ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10] і ў хуткім часе далучыўся да «Іслачы»[11], дзе замацаваўся ў складзе.
У студзені 2022 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[12].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2012 | дубль | Дынама | ![]() |
14 | 0 |
2013 | дубль | Дынама | ![]() |
22 | 0 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() |
30 | 1 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
28 | 12 |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
25 | 8 |
2017 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
29 | 15 |
2018 (1) | Д1 | Смалявічы | ![]() |
16 | 5 |
2018 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
14 | 4 |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
25 | 5 |
2020 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
16 | 5 |
2020 (2) | Д1 | Ліепая | ![]() |
9 | 3 |
2021 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
3 | 0 |
2021 (2) | Д1 | Іслач | ![]() |
12 | 1 |
Зноскі
- ↑ Valeri Gorbachik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/valeriy-gorbachik/profil/spieler/255359
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/valery_gorbachik/
- ↑ «Минск» арендовал Карповича, «Смолевичи-СТИ» – Горбачика
- ↑ Чикида, Василенок, Горбачик, Степанов и Гомелько продлили контракты со «Смолевичи-СТИ»
- ↑ Лучший бомбардир "Смолевичей" перешел в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Горбачик переходит в «Лиепаю» на правах аренды
- ↑ Футбол. Валерий Горбачик тренируется по индивидуальной программе в расположении "Торпедо-БелАЗ"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2021. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" внесло в заявку Горбачика
- ↑ Валерий Горбачик покинул "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Валерий Горбачик перешел в "Ислочь"
- ↑ Форвард "Ислочи" вернулся в жодинское "Торпедо"