Перайсці да зместу

Валерый Паўлавіч Міронаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Паўлавіч Міронаў
Дата нараджэння 7 красавіка 1927(1927-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 2008(2008-07-27) (81 год)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета, педагог
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Валерый Паўлавіч Міро́наў (7 красавіка 1927, г. Гагарын, Смаленская вобласць, Расія — 27 ліпеня 2008[1]) — беларускі артыст балета і педагог. Народны артыст БССР (1966).

У 1947 годзе пасля сканчэння класа ўдасканалення кваліфікацыі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча зрабіўся адным з вядучых салістаў Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (да 1969 года).

У 19491978 гадах адначасова працаваў педагогам Беларускага харэаграфічнага вучылішча.

Танцоўшчык пераважна лірычнага плана, з рамантычнай накіраванасцю.

Мастацтва Міронава вызначалі пераканальнасць у раскрыцці ўнутранага свету персанажаў, чысціня і лёгкасць выканання, высокая тэхніка дуэтнага танца.

У нацыянальных балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князь-возера» В. Залатарова), Алеся («Святло і цені» Г. Вагнера).

Да найбольш значных творчых дасягненняў артыста належаць партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Гармодыя («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Салора («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава).

Зноскі

  1. Валерый Паўлавіч Міронаў на сайце «беларусь у асобах і падзеях»