Валерый Сядоў
Валерый Сядоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1952 |
Месца нараджэння | Грузія |
Дата смерці | 10 сакавіка 2016 (64 гады) |
Месца смерці | Варшава |
Грамадзянства | Беларусь |
Партыя | БНФ «Адраджэньне» |
Род дзейнасці | палітык |
Жонка | Ірына Логінава |
Дзеці | сын Міхаіл |
Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле! Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ці лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Валерый Сядоў (нар. 5 сакавіка 1952, Грузія) — апошні палітвязень у гісторыі БССР, сябра БНФ «Адраджэньне», адзін з заснавальнікаў «Венскага камітэта».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Грузіі ў 1952 г. ў расійскай сям’і, ягоны дзед паходзіў з казакоў, высланых на Каўказ імператрыцай Кацярынай ІІ.
У 1970 скончыў Сувораўскае вучылішча[1]. У вучылішчы вучыўся разам з вядомым грамадскім дзеячом, адным з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў палкоўнікам Уладзімірам Барадачом[2] і журналістам і філосафам Канстанцінам Скуратовічам[3].
Валерый Сядоў быў супрацоўнікам газеты «Навіны БНФ Адраджэньня», працаваў у Інстытуце філасофіі Акадэміі навук, вучыўся ў аспірантуры. Калі ў 1988 годзе ўтварыўся Беларускі Народны Фронт, В.Сядоў стаў сябрам грамадска-палітычнага руху. Неўзабаве быў абраны сябрам Управы БНФ.
У 1989 годзе Управа БНФ накіравала В.Сядова ў Тбілісі, дзе 9 красавіка 1989 г. войскі Савецкай арміі з ужываннем халоднай зброі і газу гвалтоўна разагналі апазіцыйны мітынг каля Дома ўраду Грузінскай ССР. У выніку загінула 19 удзельнікаў мітынгу, а некалькі сотняў з траўмамі звярнуліся ў лякарню. Управа БНФ адправіла В.Сядова з афіцыйнай місіяй — выразіць спачуванне грузінскім дэмакратычным сілам, наладзіць з імі кантакты і вызначыць, чым можна дапамагчы.
В.Сядоў выступаў падчас жалобнага мітынгу, прысвечанага ахвярам трагедыі 9 красавіка ў Тбілісі. Пасля вяртання ў Мінск, ён актыўна каментаваў падзеі, якія адбыліся ў Грузіі з асуджэннем імперскай палітыкі СССР. За гэта быў звольнены з інстытута і з аспірантуры, калі ўжо меўся выходзіць на абарону кандыдацкай у 1989 г.
У 1990 г. Валерый Сядоў стаў адным з заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Венскі камітэт». Сябры «Венскага камітэта» забяспечвалі юрыдычную дапамогу, выступалі с праваабарончымі ідэямі на мітынгах, у вольнай прэсе, удзельнічалі ў міжнародных праваабарончых канферэнцыях[4].
Жанаты. Жонка Ірына Логінава. Сын Міхаіл.
Храналогія пераследу
7 лістапада 1990 года Валерый Сядоў удзельнічаў у антыкамуністычным мітынгу ў Мінску перад Домам ураду. Падчас мітынгу В.Сядоў узлез на пастамент помніка Леніну і прымацаваў да яго крыж, абматаны калючым дротам і куфайку, як сімвал ГУЛАГу. Ён усклаў да помніка Леніна гэтыя сімвалы камуністычных рэпрэсіяў «ад імя дзясяткаў мільёнаў рэпрэсаваных, і беларусаў у тым ліку».
7 траўня 1991 г. пастановай Пракуратуры БССР В.Сядоў быў арыштаваны і пасаджаны у СІЗА №1 г. Мінска, на «Валадарку». Крымінальная справа была заведзеная ў выніку «парушэння грамадскага парадку»[5]. У СІЗА ён правёў 70 дзён, амаль палову з якіх, 32 дні, галадаў. В. Сядоў быў першым, хто абвесціў у Беларусі ў 90-я гады 20-га стагоддзя палітычную галадоўку. Падчас зняволення В.Сядоў адмовіўся сведчыць супраць арганізатараў мітынгу.
У выніку пратэсту дэмакратычных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР, асабліва старшыні БНФ «Адраджэнне» Зянона Пазняка, і шырокай грамадскасці В. Сядоў быў выпушчаны на волю пад падпіску. У 1991 годзе быў створаны дабраахвотны фонд у падтрымку В.Сядова і іншых ахвяраў рэжыму за ўдзел у антыкамуністычным мітынгу, у які ўвайшлі мастакі Мікола Купава, Аляксей Марачкін, грамадскія актывісты Мая Кляшторная і Алесь Каралёў. Гэта была першая ў Беларусі падобнага кшталту праваабарончая ініцыятыва[6].
Крымінальная справа супраць В.Сядова была спыненая 05.02.1992 года[7].
В.Сядоў працаваў журналістам у розных выданнях.
Праз 20 гадоў В.Сядоў ізноў вярнуўся ў вулічную палітыку. 19 студзеня 2011 г. В. Сядоў з іконай і партрэтам М.Статкевіча выйшаў да Чырвонага касцёла ў Мінску на пікет салідарнасці з палітвязнямі, якія з’явіліся пасля разгону Плошчы 19 снежня 2010 г.
За ўдзел у пікеце В.Сядоў быў асуджаны на 12 сутак арышту[8].
З 2011 г. жыў у Варшаве. Займаўся ў дактарантуры Варшаўскага ўніверсітэта кардынала Вышынскага, удзельнічаў у пікетах i іншых мерапрыемствах беларусаў у Варшаве[9].
Памёр 10 сакавіка 2016 г. ў Варшаве[10]. Развітанне з Валерыем Сядовым адбылося 19 сакавіка 2016 г. ў Мінску[11].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Бяляцкі Халоднае крыло радзімы — Вільня, 2014 — С.45-46, 292—293.
- Palitviazni.info — 2013. — С.237-238
Зноскі
- ↑ Былыя сувораўцы: Нашая вучэльня мусіць насіць імя Касцюшкі ці Каліноўскага
- ↑ Владимир Бородач: Я вышел на след останков Захаренко
- ↑ СКУРАТОВИЧ Константин Иванович
- ↑ Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22 ноября 1990 г. № 410-XII «О нарушении общественного порядка при проведении альтернативного митинга 7 ноября 1990 года в городе Минске»
- ↑ Сядоў Валеры Збор подпісаў у падтрымку В.Сядова
- ↑ Валер Сядоў: "Пракурор казаў: «Здай Пазьняка і пойдзеш дахаты»
- ↑ Валеры Сядоў — за кратамі
- ↑ Хто «камандуе парадам»?
- ↑ Памёр дысідэнт Валерый Сядоў, яму было 64 гады
- ↑ Разьвітаньне зь беларускім дысыдэнтам, які галадаў, як Саўчанка, — Валер Сядоў адышоў у іншы сьвет
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- https://www.svaboda.org/a/9504708.html
- https://www.svaboda.org/a/9504708.html
- https://palitviazni.info/viazen/valier-sjadou
- http://pazniak.info/page_slova_y_pamyats_pra_valeryiya_syadova
- https://pieramoha.org/artykuly/7-listapada-1990-hoda-videa
- http://vytoki.net/?docs=00006151
- http://salidarnasc.org/content/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%91%D1%80-%D0%B2%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96-%D0%B4%D1%8B%D1%81%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82-%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%80%D1%8B%D0%B9-%D1%81%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D1%9E
- http://belsat.eu/news/16320/
- https://www.nv-online.info/np/2016-vyalikih-lyudzej-stratsila-belarus/
- https://naviny.by/article/20170102/1483346033-2016-lyudi-kotoryh-poteryala-belarus
- http://europeanbelarus.org/be/news/2011/2/12/2109/
- http://bchd.info/4401-saldarnasc-z-belaruskm-paltvyaznyam-skonchylasya-chargovym-zatrymannyam.html