Перайсці да зместу

Валерый Генадзевіч Фамічоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Фамічоў)
Футбол
Валерый Фамічоў
Поўнае імя Валерый Генадзевіч Фамічоў
Нарадзіўся 23 сакавіка 1988(1988-03-23)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Казахстан
Рост 202 см
Вага 94 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДАТУ
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 0 (0)
2008   Беларусь Камунальнік (Слонім) 20 (-27)
2009 Беларусь Баранавічы 8 (-8)
2009—2010 Беларусь Гарадзея 45 (-27)
2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (-9)
2012 Беларусь Брэст 21 (-26)
2013—2014 Казахстан Шахцёр (Караганда) 0 (0)
2013—2014   Турцыя Ардуспор (Арду) 13 (-12)
2014—2015 Турцыя Ардуспор (Арду) 9 (-17)
2015 Беларусь Дынама (Брэст) 8 (-9)
2015 Узбекістан Алмалык 8 (-11)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 33 (-33)
2017 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 0 (0)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 3 (-0)
2019—2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 28 (-26)
2021— Беларусь Энергетык-БДАТУ (Мінск) 1 (-2)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Энергетык-БДАТУ (Мінск) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2023.

Валерый Фамічоў (нар. 23 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Энергетык-БДАТУ» з Мінска.

Адзін з самых высакарослых беларускіх брамнікаў (рост 202 см).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за ждановіцкую «Дарыду», дзе гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубу першай лігі «Камунальнік». Пасля распаду «Дарыды» апынуўся ў «Баранавічах», а потым у «Гарадзеі», дзе стаў асноўным брамнікам і выйграў Другую лігу 2010.

Сезон 2011 правёў у якасці другога брамніка ў бабруйскай «Белшыне», а ў снежні 2011 трапіў у склад «Брэста», дзе стаў асноўным брамнікам.

«Шахцёр» і «Ардуспор»

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2013 перайшоў у казахскі «Шахцёр» з Караганды[4] і прыняў грамадзянства Казахстана. У «Шахцёры» быў трэцім брамнікам і ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У верасні 2013 быў аддадзены ў арэнду клубу «Ардуспор» з першай турэцкай лігі[5]. Дзякуючы казахстанскаму грамадзянству не лічыўся легіянерам у Турцыі. Спачатку разглядаўся як другі брамнік, але ў сувязі з траўмай асноўнага брамніка заняў месца ў стартавым складзе, дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне Турцыі.

У лютым 2014, пакінуўшы «Ардуспор», праходзіў прагляд у «Ардабасы» з Шымкента[6], але ў выніку ў красавіку 2014 быў заяўлены за «Шахцёр»[7]. У чэрвені 2014 года, так і не згуляўшы за карагандзінскі клуб, перайшоў у «Ардуспор» ужо на трывалай аснове[8]. Аднак у новым сезоне справы ў «Ардуспора» пайшлі значна горш, ён хутка замацаваўся на апошнім радку табліцы. У студзені 2015 года Фамічоў пакінуў Турцыю.

«Дынама» Брэст

[правіць | правіць зыходнік]

З лютага 2015 трэніраваўся разам з брэсцкім «Дынама»[9] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе брэсцкага клуба. Быў асноўным брамнікам, удалай гульнёй дапамог «Дынама» паспяхова пачаць чэмпіянат 2015. Аднак, 16 чэрвеня 2015 года кантракт з-за фінансавых праблем клуба быў разарваны[10].

У ліпені 2015 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком «Алмалыка»[11].

«Тарпеда-БелАЗ»

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2016 года Валерый вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У жодзінскім клубе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Ягора Хаткевіча і стаць першым брамнікам. 21 мая 2016 года, адбіўшы тры пасляматчавыя пенальці ў фінальным матчы супраць БАТЭ, дапамог «Тарпеда-БелАЗ» заваяваць першы ў гісторыі Кубак Беларусі. У снежні 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[13]. У пачатку сезона 2017 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінцаў.

У чэрвені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Фамічова ў казахстанскі клуб «Ардабасы»[14]. Да канца сезона 2017 ён, аднак, так і не з’явіўся на полі. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што брамнік пакінуў каманду[15], хоць пазней у яе складзе адправіўся на збор у Турцыю[16]. У сезоне 2018 не выступаў.

Вяртанне ў Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2019 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[17]. Згуляў за каманду ў трох матчах, галоў не прапускаў. У ліпені 2019 года па ўзаемнай згодзе пакінуў каманду[18] і неўзабаве далучыўся да мінскага НФК[19].

У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[20], які змяніў назву на «Крумкачы». Восенню 2020 года пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Энергетык-БДАТУ» з Другой лігі, дзе стаў выконваць функцыі трэнера брамнікаў.

У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C[21].

  1. Valeri Fomichev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Valeriy Fomichev // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. https://www.pressball.by/footballstat/valery_fomichev/
  4. Футбол. Валерий Фомичев стал игроком карагандинского «Шахтера»
  5. «Шахтер» подтвердил переход Фомичева в «Ордуспор»(недаступная спасылка)
  6. Валерий Фомичев находится на просмотре в «Ордабасы»
  7. Валерий Фомичев вернулся в карагандинский «Шахтер»
  8. Фомичев перешел в турецкий «Ордуспор»
  9. Валерий Фомичев тренируется с брестским «Динамо»
  10. Фомичев расторг контракт с брестским «Динамо»
  11. Валерий Фомичев перешел в узбекский «Алмалык»
  12. «Торпедо-БелАЗ» подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
  13. Валерий Фомичев заключил новый контракт с «Торпедо-БелАЗ»
  14. Валерий Фомичев перешел в «Ордабасы»
  15. "Ордабасы" расстался с Фомичевым
  16. Фомичев тренируется с «Ордабасы»
  17. Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО)
  18. Фомичёв расстался с "Арсеналом"
  19. Валерий Фомичев перешел в НФК
  20. Фомичев продлил контракт с НФК
  21. Осипенко, Фомичев, Трапашко и другие получили тренерские лицензии "С" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.