Валянцін Аляксеевіч Губараў
Валянцін Аляксеевіч Губараў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1948 (74 гады) ці 1948[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Падданства |
![]() ![]() |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў |
Жанр | наіўнае мастацтва |
Вучоба | Горкаўскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі паліграфічны інстытут |
Валянці́н Аляксе́евіч Гу́бараў (нар. 14 красавіка 1948, Горкі) — беларускі мастак, графік, працуе ў жанры наіўнага мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пра карціны Валянціна Губарава распавядаць лёгка – яны вельмі літаратурныя, сюжэтныя, прадметныя. Але калі на іх паглядзіш, застаецца тое, што немагчыма перадаць словамі. Застаецца сумная усмешка, троху дзіцячая, наіўная і разумная. Нібыта толькі што менавіта табе адкрылася праўда і ты дазнаўся адказ на адно са спрадвечных пытанняў...
Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Горкі. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, потым факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута[5][6].
У 1975 годзе пераехаў у Беларусь. Займаўся ілюстраваннем кніг, працаваў мастаком у выдавецтве. З 1991 года удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках[5][7].
З 1991 года персанальныя выставы Губарава штогод ладзяцца ў Францыі[8].
Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Ганаровы член мастацкай асацыяцыі «Шэдэўр» (Германія)[5].
В 1994 годзе заключыў эксклюзіўны кантракт з галерэяй «Les Tournesols» (Парыж), у 2006 годзе — з мастацкай галерэяй «Ла Сандр-арт» (Мінск)[5][7].
Працы Губарава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, музей «Zimmerly Art Museum(англ.) бел.» (ЗША), галерэі «Schaer und Wildbolz» (Швейцарыя), «Kunststuck» (Германія), прыватныя калекцыі ў Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Гішпаніі, Ізраіля, Германіі і інш.)[5][7].
Працы выстаўляюцца на аўкцыёнах «Christie`s» (Лондан), «Drouot Richelieu» і «Taschen» (Парыж), «KINSKY» (Вена)[7].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Па словах мастака, шлях да майстэрства пачаўся ў дзяцінстве, калі ён « перамаляваў па кратках» з паштовак карціны рускіх мастакоў — І. Левітана, А. Саўрасава, Ф. Рашэтнікава. На 3-ім курсе мастацкай вучэльні адкрыў працы Дж. Полака, П. Сезана, В. Ван Гога, А. Маціса, звяртаўся да нацюрмортаў у пошуках уласнага стыля[7][9].
Паводле вызнаэння мастака, персанажы яго карцін — «простыя людзі», якія «не чыталі Гегеля і Канта», але «бескарыслівыя, чыстыя сэрцам», у якіх «няма камерцыйнай жылкі», але «ёсць імкненне да шчасця». У аснове сюжэтаў часта прысутнічаюць успаміны з дзяцінства і юнацтва, настальгічныя матывы, дэталі быту савецкага часу[7].
Прэса адзначае губараўскую «яркую індывідуальнасць» і яго « асаблівае бачанне свету»: «…карціны часта апісваюць будні невялікіх правінцыйных гарадоў, але за карыкатурнымі рысамі іх жыхароў заўжды хаваецца асаблівы сэнс».[10].
Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню, ён працуе ў стылі наіва і даступны разуменню кожнага, нават непадрыхтаванага гледача, дзякуючы таму, што сюжэты яго карціны ўзятыя з самаго жыцця. Яны, як фальклор, простыя на першы погляд, але ў кожным сюжэце ёсць двайное прачытанне.
Нягледзячы на шматгадовы кантракт з парыжскай галерэяй і прапановы жыць у Францыі, Губараў вырашае заставацца ў Беларусі: «Гэтая зямля мяне харчуе як мастака. Я знаходжу натхненне і сілы фізічныя ў нашым жыцці, звычаях, традыцыях, людзях, размовах»[11]. Мастак выкарыстоўвае ў працы пераважна айчынныя матэрыялы.[4].
Сярод мастацкіх асаблівасцей творчасці Губарава крытыка адзначае давядзенне «да гранічнага мінімалізма» сюжэтных і мастацкіх складнікаў, характарызуе яго жывапіс як «сумесь дэкаданса, мінімалізма і экспрэсіянізма»[12].
«Сціплае абаянне неразвітага сацыялізму» — так нярэдка характарызуюць творчасць Губарава ў нас, а замежныя мастацтвазнаўцы, якія ў стадыях сацыялізму разбіраюцца слаба, называюць яго беларускім Брэйгелем.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Valentin Gubarev // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valentin Gubarev // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valentin Alekseevič Gubarev // MAK
- ↑ 4,0 4,1 Сцяпан Уладзімір Алюзіі мастака Губарава // СБ — Беларусь сёння : газета. — Мінск: 2013. — В. 19 снежня. — № 239 (24 376).
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 Губараў Валянцін Аляксеевіч . Беларускі саюз мастакоў; Мастацкая галерэя БЕЛАРТ. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Gubarev Valentin: Biography of artist(англ.) (недаступная спасылка). Avimos Art. — USA On-Line Gallery. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2017. Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Юдзіна І. Усмешлівы свет Валянціна Губарава // Мінскі кур’ер : газета. — 2012. — В. 30 сакавіка.
- ↑ 8,0 8,1 Да 21 верасня вытава Валянціна Губарава ў Мінску // Камсамольская праўда : газета. — 2008. — В. 4 верасня.
- ↑ 9,0 9,1 Броўкіна М. Францыя палюбіла мастака "неразвітага сацыялізму" // Расійская газета. — М.: 2013. — В. 30 красавіка.
- ↑ Пры падтрымцы банка ВТБ пяты выставачны праект "Мастак і горад" прадставіў беларусам творчасць Валянціна Губарава (недаступная спасылка). Інтэрфакс (1 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Гусева Т. "У Мінску сонца свеціць ярчэй, чым у Парыжы, але французы ў гэта ня вераць" // Салідарнасць : газета. — Мінск: 2015. — В. 9 сакавіка.
- ↑ "Вертыкальныя ўглы»: выстава Валянціна і Аляксея Губаравых (недаступная спасылка). Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (1 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Важна ўсё / аўт.-склад.: В. Губараў ; іл.: С. Нечунаева, К. Хацяноўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. — 288 с. — (Беларусь мастацкая). — ISBN 978-985-02-1317-4.
- Валянцін Губараў: На Зямлі, насупраць неба. — Мінск: Кантакт-культура, 2015. — 128 с. — ISBN 978-5-903406-55-5.
- Валянцін Губараў: альбом. — М.: Камсамольская праўда, 2015. — 71 с. — (Найлепшыя сучасныя мастакі). — ISBN 978-5-4470-0035-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Boertnik L.. Valentin Gubarev(англ.) (недаступная спасылка). Museum of Contemporary Russian Art (MoCRA). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 10 красавіка 2016.
- Бурак Ю. Беларускі мастак Валянці Губараў // СБ — Беларусь сёння : газета. — Мінск: 2010. — В. 20 верасня.