Валянцін Сяргеевіч Чаканаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянцін Чаканаў)
Валянцін Чаканаў
Сцяг Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь Сцяг
9 студзеня 2009 — 16 кастрычніка 2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Аляксандр Іванкоў
Пераемнік Уладзімір Калтовіч

Нараджэнне 29 красавіка 1957(1957-04-29) (66 гадоў)
Адукацыя Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава (1982),
Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання пры ЦК КПБ (1991),
Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь(2002)

Валянці́н Сярге́евіч Чака́наў (29 красавіка 1957, Бабруйск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі ў 1957 г.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут паліталогіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкама камсамола, начальнікам управы гандлю Бабруйскага гарвыканкама, ва Управе справамі прэзідэнта.

Са жніўня 2003 года — генеральны дырэктар ААТ «Белбакалея».

9 студзеня 2009 прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]