Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў
Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Пётр Казлоў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Іванкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1945 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Алякса́ндр Мікала́евіч Кулічко́ў (1945, Беразуйкі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1967 Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава; ў 1979 — факультэт арганізатараў прамысловай вытворчасці і будаўніцтва пры Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава; ў 1988 годзе Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
З 1968 па 1972 гады працаваў хімікам, тэхнолагам Бабруйскага фанерадрэваапрацоўваючага камбіната, начальнікам цэнтральнай лабараторыі Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання.
З 1975 па 1982 гады — дырэктар Бабруйскай мэблевай фабрыкі імя Халтурына Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання, з 1981 па 1985 гады — генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Бабруйскдрэў» імя 60-годдзя БССР.
Затым працаваў першым намеснікам, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і паслугах насельніцтву, старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, памочнікам прэзідэнта Беларусі.
З 24 верасня 2001 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].
21 лютага 2005 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь і прызначаны Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
10 студзеня 2008 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.[3]


Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 539 «Аб прызначэнні А. М. Кулічкова Міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2005 г № 96 «Аб прызначэнні А. М. Кулічкова Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2008 № 14 «Аб А. М. Кулічкове» (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Выпускнікі БДТУ
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта