Валянцін Пятровіч Шаеў
Валянцін Пятровіч Шаеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Валерый Вакульчык | ||||||
Пераемнік | Іван Наскевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1964 (60 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Валянці́н Пятровіч Ша́еў (22 кастрычніка 1964, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 кастрычніка 1964 года ў Глыбокім Віцебскай вобласці.
У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхнікум электрасувязі па спецыяльнасці «Тэхнік сувязі», у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 1991 па 1998 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на следчых пасадах.
З 1998 па 2003 год — пракурор Расонскага раёна Віцебскай вобласці.
З 2003 па 2006 год — пракурор Віцебскага раёна.
З 2006 па 2009 год — начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па нагляду за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры.
З 2009 па 2012 год — пракурор Гомельскай вобласці.
Са студзеня па лістапад 2012 года быў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 16 лістапада 2012 года — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2].
4 лістапада 2015 года ўказам Прэзідэнта № 451 быў звольнены ў запас па згодзе бакоў.[3]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За бездакорную службу» III ступені (2012)[4]
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта РБ 512 ад 16.11.2012 «Аб прызначэнні В. П. Шаева Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Лукашэнка вызваліў Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта (руск.)(недаступная спасылка). http://www.tut.by/+(4 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2015.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 года № 571 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://sk.gov.by/by/rukovodstvo-by/ Архівавана 31 кастрычніка 2015.
- http://www.aif.by/timefree/sport/item/33078-voleiball.html Архівавана 4 сакавіка 2016.