Іван Данілавіч Наскевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Наскевіч
сцяг
Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
сцяг
з 10 лістапада 2015
Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Валянцін Шаеў
 
Адукацыя
Дзейнасць юрыст
Нараджэнне 25 сакавіка 1970(1970-03-25) (50 гадоў)
 
Ваенная служба
Званне генерал-маёр юстыцыі[d]
 
Узнагароды

Іва́н Дані́лавіч Наске́віч (нар. 25 сакавіка 1970, в. Цераблічы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі юрыст, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з 2015 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1988—1990 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР. У 1995 годзе з адзнакай скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2005 годзе скончыў з адзнакай Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканаміст».

З сакавіка 1995 да 2015 года — на службе ў органах пракуратуры Брэсцкай вобласці, дзе 12 гадоў працаваў на следчай працы, прайшоўшы шлях ад следчага пракуратуры горада Пінска да старэйшага следчага па найважнейшых справах пракуратуры Брэсцкай вобласці, з 2007 года ўзначальваў пракуратуру Пінскага раёна.

З 31 ліпеня 2012 года займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці[1].

10 лістапада 2015 года прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

У 2016 годзе без адрыву ад службы атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю, скончыўшы Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва». 22 лютага 2016 года Івану Наскевічу прысвоілі спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі[3].

31 жніўня 2020 года Іван Наскевіч быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019)[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку і двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]