Іван Пташнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Мікалаевіч Пташнікаў)
Jump to navigation Jump to search
Іван Пташнікаў
Ivan Ptašnikaŭ.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1932(1932-10-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 2016(2016-07-28)[2][3][4] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства СССРБеларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Жанр апавяданне, аповесць, раман
Мова твораў беларуская
Дэбют верш «На полі родным» (1952)
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Іва́н Мікала́евіч Пта́шнікаў (7 кастрычніка 1932, в. Задроздзе, Плешчаніцкі раён, цяпер у Лагойскім раёне — 28 ліпеня 2016[5]) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф»

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3-ы класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП БССР (з 1959).

У 2005 годзе І. Пташнікаў перажыў інсульт, пасля гэтага не мог сам хадзіць і з дому яго выводзілі толькі ў шпіталь. Меў творчыя задумы, даваў інтэрв'ю, але, з уласных словаў, не меў сіл пісаць. Памёр 28 ліпеня 2016 года ў сваёй кватэры ў Мінску[6]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[7].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1952 годзе вершам "На родным полі". Першая кніга «Зерне падае не на камень» (1959). Аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1970), «Алімпіяда» (1984), аповесцей «Лонва» (1965), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1975), шматлікіх апавяданняў.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка») і ў аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў чалавечых лёсах. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва («Тартак»), барацьба партызанаў і беларусаў супраць акупантаў («Найдорф»), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.[8]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1957 — аповед "Чачык"
  • 1959 — аповед "Не па дарозе"
  • 1959 — зборнік аповедаў "Зерне падае не на камень"[9]
  • 1960 — раман "Чакай у далёкіх Грынях"[10]
  • 1964 — аповед "Лонва"[11]
  • 1966 — зборнік аповедаў "Сцяпан Жыхар з Сцешыц" ("Алёшка", "Алені", "Уцякачка", "Агні" і інш.)
  • 1967 — аповед "Тартак"
  • 1970 — раман "Мсціжы"
  • 1975 — аповед "Найдорф"
  • 1983 — аповед "Эфка"
  • 1984 — раман "Алімпіяда" ("Воблакі шасцідзясятых")
  • 1987 — аповед "Львы"
  • 1988 — аповед "Арчыбал"
  • 1996 — эскіз "Ірга каласістая"
  • 1997 — аповед "Францужанкі"
  • 1998 — аповед "Тры пуды жыта"
  • 1999 — аповед "Пагоня"
  • 2001 — "Ненапісаная аповесць"
  • 2004 — аповед "Аскепак зоркі"

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.
  • У зб.: Сена на асфальце. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2016. — («Бібліятэка выбраных твораў»).

Зноскі

  1. Пташников Иван Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://nn.by/?c=ar&i=174470
  3. Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  4. (unspecified title) Праверана 29 ліпеня 2016.
  5. Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў — nashaniva.by, 29.07.2016, 10:14
  6. Памёр пісьменьнік Іван Пташнікаў — svaboda.org, 29.7.2016
  7. Каго страціла Беларусь у 2016 годзе
  8. Пташнікаў І. Тартак…
  9. Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  10. Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  11. Пташников И. Н. Лонва : Повесть и рассказы : [Авториз. пер. с белорус. / Ил.: Е. Кулик]. — Мн.: Беларусь, 1967. — 368 с. — 70 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андраюк С. Чалавек на зямлі: Нарыс творчасці І. Пташнікава. — Мн., 1987.
  • Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]