Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі
укр.: Василь Олександрович Сухомлинський
Дата нараджэння 28 верасня 1918(1918-09-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1970(1970-09-02)[1] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, пісьменнік, журналіст, педагог, публіцыст, паэт
Навуковая сфера педагогіка[2], публіцыстыка[2], Белетрыстыка[2] і паэзія[2]
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР у галіне навукі і тэхнікі
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную адзнаку»
Honored Teacher of Ukraine
Ushinsky Medal
Makarenko Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі (укр.: Василь Олександрович Сухомлинський; 28 верасня 1918, в. Васыліўка, Александрыйскі павет, Херсонская губерня — 2 верасня 1970, пас. Паўлыш, Ануфрыеўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украінская ССР) — украінскі савецкі педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР (1968), кандыдат педагагічных навук (1955), заслужаны настаўнік школы Украінскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).

Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут (1939). Выкладаў украінскую мову і літаратуру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага раёна Кіраваградскай вобласці. У 1944—1948 гадах загадчык Ануфрыеўскага райана. З 1948 года дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы, якая стала своеасаблівай навуковай лабараторыяй, дзе ўвесь педагагічны калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследна-эксперыментальнай дзейнасці.

Аўтар навуковых прац па праблемах практычнай педагогікі. Стварыў арыгінальную педагагічную сістэму заснаваную на антрапалагічным падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў педагагічнай дзейнасці, прызнання асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітныя жураўлі: апавяданні, казкі / Васіль Сухамлінскі; пераклад з украінскай мовы, [прадмова] В. Віткі; агульная рэдакцыя Я. Брыля. — Мінск: Народная асвета, 1971.

Зноскі

  1. а б Сухомлинский Василий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]