Перайсці да зместу

Васіль Сямёнавіч Стафанік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Сямёнавіч Стафанік
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Васіль Сямёнавіч Стафанік
Дата нараджэння 14 мая 1871(1871-05-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1936(1936-12-07)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Аўстра-Венгрыя
 Польшча
Дзеці Yurii Stefanyk[d] і Semen Stefanyk[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, палітык, навеліст
Гады творчасці 1897—1936
Кірунак рэалізм, экспрэсіянізм
Жанр навела
Грамадская дзейнасць
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Сямёнавіч Стафа́нік[3] (укр.: Василь Семенович Стефаник; 14 мая 1871(1871-05-14)[1][2][…], Русаў[d], Цыслейтанія7 снежня 1936(1936-12-07)[1][2][…], Русаў[d], Станіславаўскае ваяводства) — украінскі пісьменнік.

Нарадзіўся 14 мая 1871 года ў сялянскай сям’і.

У 1892—1900 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце[4] Кракаўскага ўніверсітэта. Браў удзел у дзейнасці польскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў[3].

Асаблівасці творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1897 годзе[3]. Пісаў галоўным чынам навелы пра жыццё і норавах галіцыйскай вёскі. У цэлым шэрагу навел («Палій», «Суд», «Кленові лісткі», «Навіна», «Камінний хрест», «Май», «Злодій», «Лесева прозвішча», «Стратився», «Виводили з вёскі» і інш) Стафанік паказаў побыт прыгнечанага галіцкага працоўнага сялянства ва ўмовах капіталістычнай рэчаіснасці, адбіўшы праявы «ідыятызму вясковага жыцця», бесперспектыўнае існаванне ў празмернай працы. Персанажы ў Стафаніка нясуць на сабе адбітак фаталістычнай асуджанасці. Падкрэсліваючы біялагічны пачатак у чалавеку, Стафанік надаваў часам шмат увагі паталагічным з’явам («Басараба») або праявам глыбокага адзічання («Злодій»). Апавяданні, напісаныя падчас імперыялістычнай вайны, маюць пацыфісцкае адценне.

Для мастацкага метаду пісьменніка ўласціва спалучэнне экспрэсіянізму з натуралістычнымі тэндэнцыямі.

Паводле навел Васіля Стафаніка ў 1968 годзе зняты мастацкі фільм «Каменны крыж»[3]. Асобныя яго творы пераклалі на беларускую мову Максім Багдановіч, Рамуальд Зямкевіч, Янка Саламевіч, Кузьма Чорны[3].

Паштовая марка Украіны, 1996
  1. 1 2 3 4 Deutsche Nationalbibliothek Record #11924439X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
  2. 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 5 БелЭн 2002.
  4. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  • Стафа́нік Васіль Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989. (укр.)
  • Стефаник Василий Семёнович / Грицюта Н. И. // Т. 24А. Собаки — Струна. М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 509. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)