Васіль Фёдаравіч Чарвакоў
Васіль Фёдаравіч Чарвакоў | |
---|---|
руск.: Черваков Василий Фёдорович | |
Дата нараджэння | 4 (16) красавіка 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1976 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | судова-медыцынская экспертыза |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Трафімавіч Цітоў |
Узнагароды |
Васіль Фёдаравіч Чарвако́ў[1] (руск.: Черваков Василий Фёдорович; 4 (16) красавіка 1894 — 3 студзеня 1976) — вучоны ў галіне судова-медыцынскай экспертызы, доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сяле Канабеева Шацкага павета Разанскай губерні (зараз у Разанскай вобласці Расіі). У 1917 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1917—1924 гг. у Чырвонай Арміі, ваенны ўрач на Заходнім фронце. У 1924—1928 гг. працаваў празектарам кафедраў паталагічнай анатоміі і судовай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1928—1930 гг. на пасадзе дацэнта, у 1930—1939 гг. — загадчыка кафедрай[2]. Таксама працаваў у Смаленскім універсітэце[3]. У 1934 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную «паталогіі вінтоўкі» ў адносінах да судова-медыцынскай экспертызы і крыміналістыкі[2]. З 1936 года — прафесар кафедры. У 1933 годзе пад кіраўніцтвам В, Ф. Чарвакова быў створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут судовай медыцыны і крыміналістыкі Народнага камісарыята юстыцыі БССР. Адначасова займаў пасады загадчыка і галоўнага судова-медыцынскага эксперта Цэнтральнай судова-медыцынскай лабараторыі Народнага камісарыята аховы здароўя БССР[2].
У 1938[3] годзе В. Ф. Чарвакоў пераехаў у Маскву, дзе ў 1939—1962 гг. займаў пасаду загадчыка, у 1962—1976 гг. кансультанта кафедры судовай медыцыны Першага Маскоўскага медыцынскага інстытута.
У 1945 годзе ўваходзіў у склад Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт на тэрыторыі Беларусі.
Памёр і пахаваны ў Маскве[2].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
В. Ф. Чарвакову належаць навуковыя працы па судовай балістыцы, судова-медыцынскай гельмінталогіі і дэанталогіі. Таксама займаўся пытаннямі цяжкасці цялесных пашкоджанняў, раптоўнай смерці, таксікалогіі, гісторыі судовай медыцыны ў СССР і за мяжой.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, апублікаваных у СССР і за мяжой, у тым ліку першай айчыннай манаграфіі «Судебная баллистика» (1937), манаграфіі «Судебно-медицинская деонтология» (1957). Падрыхтаваў 5 дактароў і 30 кандыдатаў навук[2]. Уваходзіў у склад прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства судовых медыкаў і рэдакцыйнай калегіі часопіса «Судебно-медицинская экспертиза»[2].
Сярод апублікаванага:
- Пытанні патагенезу і паталогіі аскарыдозу па даных эксперыменту (1928);
- Слуцкія муміі (1932);
- Да крыміналістычнага вывучэння зброі тэрарыстычных актаў (1932);
- К вопросу о криминалистической экспертизе выстрелов, оружия и боеприпасов по делам об убийствах и ранениях огнестрельным оружием (1938);
- Судебная медицина. 3 изд. — М., 1963. (разам з У. М. Смальянінавым і К. І. Таціевым);
- Інструкцыя «О даче заключения врачами-экспертами» (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Леніна (1955),
- значок «Выдатніку аховы здароўя» Міністэрства аховы здароўя СССР,
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955),
- медалі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б в г д е Червяков Василий Федорович (04(16).04.1894-03.01.1976) Архівавана 17 лістапада 2019. (руск.) // Сайт БДМУ
- ↑ а б Черваков Василий Федорович // Кто есть Кто в судебной медицине. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чарвакоў Васіль Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Чарвакоў Васіль Фёдаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Червяков Василий Федорович (04(16).04.1894-03.01.1976) Архівавана 17 лістапада 2019. (руск.) // Сайт БДМУ
- Черваков Василий Федорович // Кто есть Кто в судебной медицине. Сообщество русскоговорящих судебно-медицинских экспертов. (руск.)
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Шацкім павеце
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Разанскай вобласці
- Судовыя медыкі СССР
- Судовыя медыкі Беларусі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Ваенныя ўрачы