Іван Трафімавіч Цітоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Трафімавіч Цітоў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1875(1875-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1949(1949-12-27) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера паталагічная анатомія
Месца працы Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР
Альма-матар Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Вядомыя вучні Васіль Фёдаравіч Чарвакоў[1]

Іван Трафімавіч Ціто́ў[2] (4 сакавіка 1875 — 27 лістапада 1949) — вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1927), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Радамышль Кіеўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Радамышльскага раёна Жытомірскай вобласці Украіны). У 1893 скончыў Кіева-Пячорскую гімназію, у 1898 годзе — медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта і працаваў у ім асістэнтам кафедры паталагічнай анатоміі ў 1898—1900 гг. У 1900—1905 гг. на ваеннай службе — урач у Бесарабскім пяхотным палку. У 1905—1913 гг. працаваў празектарам у Кіева-Пакроўскай бальніцы і адначасова асістэнтам кафедры паталагічнай анатоміі ў Кіеўскім універсітэце. У 1913—1923 гг. на пасадах празектара, прыват-дацэнта кафедры паталагічнай анатоміі і адначасова прафесар у Кіеўскім жаночым медыцынскім інстытуце. У 1923—1930 гг. І. Т. Цітоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце — загадчык аб’яднанай кафедрай паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі медыцынскага факультэта і адначасова ў 1924—1928 гг. загадчык кафедрай судовай медыцыны. У 1930—1941 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1936—1938 гг. заснавальнік і загадчык кафедры паталагічнай анатоміі Віцебскага медыцынскага інстытута. У 1940 годзе абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларускай ССР. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Беластоку і Нова-Вілейцы, займаўся прыватнай практыкай і лячэннем ваеннапалонных. У 1944—1949 гг. працаваў на пасадзе загадчыка кафедрай у Мінскім медыцынскім інстытуце і адначасова ў 1946—1949 гг. загадчыкам аддзела паталогіі у Інстытуце тэарэтычнай і клінічнай медыцыны Акадэміі навук БССР.

Памёр І. Т. Цітоў 27 лістапада 1949 г. у Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.

Навуковая дзейнасць і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

І. Т. Цітову належаць працы па паталагічнай анатоміі чумы, склеромы, раку, эндэмічнага валляка, хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, па высвятленні ролі гельмінтаў у паталогіі чалавека.

Аўтар больш за 50 навуковых прац. Сярод апублікаванага:

  • Руководство для практических занятий по патологической гистологии — Мн., 1924.;
  • Асновы паталагiчнай анатомii (ч. I: «Агульная паталагiчная анатомiя», 1935, ч. II: «Спецыяльная паталаiгчная анатомiя», 1937).

Кіраваў выкананнем 7 дысертацый. Займаў пасаду старшыні Беларускага таварыства ўрачоў, быў членам Вучонага медыцынскага савета Наркамата аховы здароўя БССР.

Зноскі

  1. Червяков Василий Федорович (04(16).04.1894-03.01.1976)(руск.)  // Сайт БДМУ
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]