Ваяводскі мундзір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літоўскія і польскія шляхціцы, апранутыя ў ваяводскія мундзіры[1]

Ваяводскі мундзір — святочны строй польскай шляхты, які мусілі насіць падчас з’ездаў сеймікавых і сеймавых паслы кожнага ваяводства і павета. Быў прыняты пастановай на сейме Рэчы Паспалітай у 1776 годзе, выкарыстоўваўся ў 1776—1795 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сейм 1776 года  (польск.) рэкамендаваў шляхце кожнага ваяводства насіць аднастайныя строі, выкананыя абавязкова з мясцовага сукна, якія павінны былі стаць элементам, які адрозніваў і вызначаў дэпутатаў ад дадзенага рэгіёна. Нягледзячы на тое, што канстытуцыя Сейма не ўказвала знешні выгляд уніформы і ўводзіла свабоду іх нашэння, рэкамендацыі Сейма былі практычна неадкладна выкананы, і асобныя сеймікі прынялі ўласныя колеры адзення, жупанаў і паясоў. Паны прыехалі на Сейм у 1778 годзе ў ваяводскіх мундзірах. Некаторыя ваяводствы (у тым ліку Бжесць-Куяўскае  (руск.) і Інаўроцлаўскае  (руск.)) таксама ўвялі асобную сеймавую форму, адрозную ад адзення на сейміках. Закон аб ваяводскіх мундзірах быў пацверджаны Сеймам 1780 года  (польск.), адначасова забараняючы насіць з імі любыя ўпрыгажэнні.

Ваяводскія мундзіры, якія ўзніклі на хвалі супраціву кансерватыўна настроенай шляхты супраць французскай моды, унеслі свой уклад у абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці і згулялі сваю ролю ў працэсе стварэння польскага нацыянальнага касцюму. На яго спаслаўся сейм Герцагства Варшаўскага, увёўшы для шляхты па ўсёй краіне адзіны цэласны строй.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

  • ваяводства Брацлаўскае: кунтуш ясна-шафіравы, вылогі[2] шкарлатныя[3], жупан белы[4]
  • ваяводства Віленскае: кунтуш гранатавы, вылогі і жупан кармазінавыя[5][4]
  • павет Ашмянскі: кунтуш, вылогі і жупан зялёныя[4]
  • ваяводства Полацкае: кунтуш кармазінавы, вылогі і жупан гранатавыя[4]
  • ваяводства Новагародскае: кунтуш шкарлатны, жупан і вылогі чорныя[4]
  • павет Слонімскі: кунтуш шафіравы, жупан і вылогі саламянага колеру; на сейме — кунтуш кармазінавы, жупан і вылогі шафіравыя[4]
  • павет Ваўкавыскі: кунтуш гранатавы, жупан і вылогі кармазінавыя; на сейм — кунтуш кармазінавы, вылогі і жупан гранатавы[4]
  • павет Аршанскі, ваяводства Віцебскае: кунтуш зялёны, вылогі і жупан белыя[4]
  • ваяводства Брэст-Літоўскае: кунтуш шафіравы, вылогі кармазінавыя, жупан і пас белыя[4]
  • ваяводства Мсціслаўскае: кунтуш гранатавы, вылогі блакітныя, жупан саламяны[4]
  • ваяводства Менскае: кунтуш кармазінавы, жупан і вылогі гранатавыя[4]
  • павет Рэчыцкі Менскага ваяводства: кунтуш кармазінавы, жупан і вылогі белыя[4][6]

Зноскі

  1. Szlachta w mundurach wojewódzkich na polu elekcyjnym
  2. Дэталі мундзіра, якія розніліся колерам ад агульнага колеру мундзіра: каўнер, лацканы, манжэты, акантоўкі
  3. пурпурныя, ярка-чырвоныя
  4. а б в г д е ё ж з і к л Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
  5. цёмна-чырвоныя
  6. Zygmunt Gloger. Geografia historyczna ziem dawnej Polski

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]