Венанцы Бутрым
Венанцы Бутрым | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік |
Дата нараджэння | 9 верасня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 2003 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Венанцы Вікенцьевіч Бутрым (9 верасня 1936, Баранавічы — 16 жніўня 2003, Баранавічы) — беларускі пісьменнік і мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. Падчас вучобы, у 1963—1965 гадах, працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 9 Мінска. Па заканчэнні вучобы вярнуўся ў Баранавічы і два гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ № 1.
З 1967 года і да выхаду на пенсію ў 1996 годзе працаваў мастаком у Баранавічах у Брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрнях, перайменаваных пазней у камбінат «Мастацтва» Мастацкага фонду БССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкая творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Па працы аформіў частку экспазіцый Баранавіцкага краязнаўчага музея, экспазіцыі Музея гісторыі чыгуначнага транспарту, школьных музеяў. Зрабіў вітражы для ЗАГСа, якія цяпер аздабляюць Палац дзіцячай творчасці ў Баранавічах.
У вольны ад працы час ствараў у жывапісе і графіцы. Аўтар каля 30 карцін, таксама засталіся эцюды і малюнкі. Ілюстраваў свае кнігі «У барвах зямлі» і «Паралелі», а таксама кнігу паэзіі Івана Лагвіновіча «Разлукі выраёвыя».
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў вершы і прозу беларускай і рускай мовамі.
Дэбютаваў у друку ў кастрычніку 1974 года ў часопісе «Маладосць» чатырма вершамі [1]. У студзеньскім нумары «Маладосці» за 1976 год апублікавана яго апавяданне «Ліпеньскім днём». У чэрвені 1976 года часопіс «Нёман» надрукаваў яго аповесць «Юнгі».
На творчасць Бутрыма звярнуў увагу Барыс Сачанка ў аглядным артыкуле газеты «Літаратура і мастацтва» за 24 снежня 1976 года. Брэсцкая абласная газета «Заря» ад 30 красавіка 1977 года надрукавала артыкул Уладзіміра Калесніка «Санеты Бутрыма» і тры санеты. Венацыя Бутрыма.
У 1998 годзе ў зборніку выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны» апублікаваны верш Бутрыма «Варта», у зборніку «Дзень паэзіі» за 1989 год — верш «Каляровая літаграфія». Сем вершаў Бутрыма выйшлі ў альманаху «Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны» ў 1999 годзе. У 1997, 2000 і 2006 гадах падборкі вершаў Бутрыма надрукаваны ў літаратурным альманаху Баранавіч «Святліца». Друкаваўся і ў мясцовай прэсе, а таксама ў газеце «Наша слова».
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- 2001 — «У барвах зямлі», паэзія
- 2003 — «Паралелі», паэзія
- 2007 — «В пространстве и времени», паэзія
- 2011 — «Маўклівыя сумныя птушкі», проза
- 2014 — «Дзён маіх лепшыя дні», проза
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Баранавічах ёсць памятная шыльда Венацыю Бутрыму [2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Алесь Бакач. «О, тонкі майстра…». Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма . dziejaslou.by. — Дзеяслоў № 23. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Баранавічы паэтычныя – Новости Барановичей, Бреста, Беларуси, Мира. Intex-press . web.archive.org (16 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 22 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «О, тонкі майстра…». Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма, Алесь Бакач. Дзеяслоў 2012
- Баранавічы паэтычныя, intex-press, 30.03.2014