I Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
I Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» адбыўся ў дзень нараджэння беларускага кіно.

Пе́ршы рэспубліка́нскі ко́нкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» адбыўся 17 снежня 2018 года ў Доме кіно ў Мінску. Спіс намінантаў фарміравалі члены прафесійнага журы — Нацыянальнай кінаакадэміі, якая была створана ўпершыню. Статус акадэмікаў атрымалі 59 аўтарытэтных кінематаграфістаў. Старшынёй журы конкурсу стала загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ кінакрытык Людміла Саянкова-Мельніцкая. Намеснік старшыні журы — начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Рыдван. Дырэктарам першага рэспубліканскага конкурсу стала Алеся Какошнікава.

На ўдзел у конкурсе паступіла 167 заявак, з іх 35 фільмаў — у дакументальным жанры. Па выніках першага тура да 30 лістапада было абрана 112 удзельнікаў. Па выніках другога тура, які завяршыўся 10 снежня, у дзвюх персанальных намінацыях «За ўнёсак» вылучана па 10 прэтэндэнтаў, у большасці астатніх 18 — па 5 магчымых лаўрэатаў. Рэкардсменам конкурса па колькасці ўшанаванняў стаў гістарычны баявік «Сляды на вадзе» (13 намінацый, 8 перамог). Памер грашовых прэмій — 50 і 100 базавых велічынь у залежнасці ад намінацыі. З 18 па 26 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адбыліся паказы фільмаў-удзельнікаў і лаўрэатаў кінапрэміі, майстар-класы і творчыя сустрэчы.[1][2][3][4]

На конт конкурса журналістамі і кінакрытыкамі быў адзначаны шэраг спрэчных момантаў. Напрыклад, арганізатары прэміі ўхвалілі спіс намінантаў, у якім больш за дзве траціны месцаў атрымалі стужкі і серыялы, створаныя «Беларусьфільмам» альбо на яго базе, знятыя ў тым ліку за расійскі кошт[ru]. З 35 адабраных фільмаў толькі чатыры незалежныя («Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка, «Унутры сябе» Сяргея Талыбава, «Пацалунак восені» Андрэя Голубева і «Нашыя дзеці» Галіны Адамовіч), з 20 намінацый пятнаццаць узнагарод атрымалі «беларусьфільмаўцы». Фільм «Хрусталь», які ў 2018 годзе быў вылучаны ад Беларусі на «Оскар», не ўзгаданы ў шорт-лісце конкурса з-за несвоечасовай заяўкі на конкурс.[5]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм у ігравой форме
«Унутры сябе» (рэжысёр Сяргей Талыбаў[ru])[6]
• «Сляды на вадзе» (рэжысёр Аляксандр Анісімаў)
• «Тум-пабі-дум» (рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў)
• «Не гульня» (рэжысёр Дзяніс Скварцоў[ru])
• «Пацалунак восені» (рэжысёр Андрэй Голубеў)
Найлепшы тэлесерыял у ігравой форме
«Ой, ма-мач-кі!-2» (рэжысёр Іван Паўлаў)
• «Снайпер. Афіцэр СМЕРШ»
• «Мухтар. Новы след[ru]»
• «Вокны дома твайго»
Найлепшая галоўная мужчынская роля
Пётр Юрчанкоў (за фільм «Сляды на вадзе»)
Віктар Васільеў[ru] (за серыял «Мухтар. Новы след[ru]»)
Найлепшая галоўная жаночая роля
Вера Палякова-Макей (за шматсерыйны фільм «Ой, ма-мач-кі!-2»)
Найлепшая жаночая роля другога плана
Валянціна Гарцуева (за фільм «Снайпер. Афіцэр СМЕРШ»)
Найлепшая мужчынская роля другога плана
Віктар Васільеў[ru] (за тэлефільм «Вокны дома твайго»)
Найлепшы фільм у неігравой форме
«Дэбют» (рэжысёр Анастасія Мірашнічэнка)
Найлепшы фільм у анімацыйнай форме
«Ваўчок» (рэжысёр Ігар Волчак)
Найлепшы кароткаметражны фільм
«Апошні шанц» (рэжысёр Ігар Васільеў)
Найлепшая рэжысёрская работа
Аляксандр Анісімаў (за фільм «Сляды на вадзе»)[7]
Вячаслаў Нікіфараў (за фільм «Тум-пабі-дум»)
Ігар Васільеў (за кароткаметражны фільм «Фота на памяць»)
Ігар Волчак (за анімацыйны фільм «Ваўчок»)
Вольга Дашук (за дакументальны фільм «Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам»)
Сяргей Гіргель (за тэлесерыял «Аўташкола»)
Найлепшы сцэнарый
Дзмітрый Якутовіч (за стужку «Баявая машына»)
Найлепшая аператарская работа
Дзмітрый Рудзь (за фільм «Сляды на вадзе»)
Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка
Ала Мацюшэўская (за карціну «Марк Шагал. Пачатак»)
Найлепшая работа мастака па касцюмах
Наталля Сардарава (за фільм «Сляды на вадзе»)
Найлепшая музыка да фільма
Віктар Капыцько[ru] (за фільм «Сляды на вадзе»)
Найлепшы мантаж фільма
Вольга Рашэтнікава (за фільм «Сляды на вадзе»)
Найлепшы гукарэжысёр фільма
Уладзімір Сухадолаў (за фільм «Сляды на вадзе»)
Найлепшы дэбют у кіно па названых намінацыях
акцёр Арцём Курэнь (за фільм «Сляды на вадзе»)
За выдатны ўклад у беларускі кінематограф
рэжысёр Валерый Рыбараў
класік Міхаіл Пташук, дакументалісты Галіна Адамовіч[ru] і Віктар Аслюк, акцёр і рэжысёр Уладзімір Паначэўны, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктар Васільеў[ru]
За выдатны ўклад беларускіх кінематаграфістаў у замежны кінематограф
народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін
класік Віктар Тураў, гукарэжысёр Уладзімір Галаўніцкі, аніматары Міхаіл Тумеля і Алена Пяткевіч, Вячаслаў Нікіфараў

Зноскі

  1. Ларыса Цімошык (19.12.2018). "У Мінску ўручылі Нацыянальную кінапрэмію Беларусі". «Звязда». Праверана 2018-12-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. "Нацыянальная кінапрэмія ўпершыню размяркоўвае свае ўзнагароды". Белтэлерадыёкампанія. 17 Снежня 2018. Праверана 2018-12-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. "Першая Нацыянальная кінапрэмія Беларусі абвесціць пераможцаў". Радыё «Культура». 17.12.2018. Праверана 2018-12-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 21 снежня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 21 снежня 2018.
  4. Пераможцаў Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі назавуць 17 снежня(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь (5 Снж 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 21 снежня 2018.
  5. "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі. Свята ампутаванага сумлення". «Новы Час». 20-12-2018. Праверана 2018-12-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  6. "Вызначаны пераможцы конкурсу «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі»". «Звязда». 18.12.2018. Праверана 2018-12-22. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  7. "Пераможцаў конкурсу «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» назвалі ў Мінску". БелТА. 18.12.2018. Праверана 2018-12-22. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]