Вербена лекавая
Вербена лекавая | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Вербе́на лекавая[3][4], Кошычкі[5] (Verbena officinalis) — від кветкавых раслін з роду Вербена (Verbena) сямейства Вербенавыя (Verbenaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70[4] см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, з рэдкімі залозістымі валаскамі. Корань паўзучы. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, светла-ліловага колеру, у доўгіх коласападобных суквеццях, утвараючых на верхавінцы сцябла рэдкую мяцёлку. Плод — чатырохарэшак бурага колеру.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Радзімай вербены лекавай лічыцца Еўропа. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна. Расце у стэпах, на сухіх лугах, на лясных палянах, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, пустках, у парках і садах, каля дарог.
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавая і дэкаратыўная расліна[4]. Таксама выкарыстоўваецца ў кулінарыі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кудрашова М. Г., Манкевіч В. І. Вербена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 437.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вербена лекарственная — Verbena officinalis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Вербена лекавая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
- Род вербена – Verbena L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)