Вестник Западной России

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тытульная старонка часопіса (1866)

«Вестник Западной России» («Вѣстникъ Западной Россіи») — расійскі штомесячны гісторыка-літаратурны часопіс «заходнерускага» кірунку, які выдаваўся з 1864 па 1871 годы ў Вільні; да гэтага меў назву «Вестник Юго-Западной и Западной России» і выдаваўся ў Кіеве (1862—1864).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс быў заснаваны ў 1862 годзе гісторыкам і журналістам Ксенафонтам Гаворскім і першапачаткова называўся «Вестник Юго-Западной и Западной России». Першы нумар часопіса выйшаў у Кіеве 1 ліпеня 1862 года.

У жніўні 1864 года часопіс быў перайменаваны ў «Вестник Западной России», і выданне яго было перанесена ў Вільню.

З 1870 года К. Гаворскі адышоў ад кіраўніцтва часопісам праз цяжкую душэўную хваробу, і галоўным рэдактарам стаў Іван Эрэміч. Пасля смерці Гаворскага ў 1871 годзе часопіс спыніў сваё існаванне[1].

Часопіс карыстаўся матэрыяльнай падтрымкай віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва-вешальніка[2].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка часопіса (1867)

У часопісе публікаваліся розныя даследаванні, прысвечаныя гісторыі, статыстыцы, этнаграфіі, краязнаўстве «заходнерускіх зямель», гістарычныя дакументы, архіўныя матэрыялы[2]. Акрамя таго, друкаваліся мастацкія творы[3], публіцыстычныя і палемічныя артыкулы.

Напачатку выступаў з пазіцый нацыянальнага адраджэння ўкраінцаў і беларусаў, але хутка адышоў ад такога кірунку і стаў правадніком ідэі заходнерусізму[3]; ухваляў мерапрыемствы па задушэнні паўстання 1863—1864 гадоў[2]. Украінафільства таксама разглядалася рэдакцыяй часопіса як інструмент польскага ўздзеяння на маларускае насельніцтва[1].

Падтрымліваў палітыку расійскіх улад, накіраваную на стварэнне ў Беларусі рускамоўнай школы, насаджэнне расійскага чыноўніцтва і інш. Выступаў супраць польскага і беларускага дваранства, каталіцкага духавенства, уніяцтва. Змяшчаў матэрыялы па археалогіі, краязнаўстве, статыстыцы, этнаграфіі Беларусі, Літвы, Украіны[3].

Часопіс падтрымліваў дзяржаўную палітыку, якая праводзіцца ў рэгіёне, выступаў органам кансерватыўнай думкі. Вакол часопіса ўтварылася кола аўтараў, якія адстойвалі ідэю адзінства рускага народа ў трох яго галінах, змагаліся з паланізацыяй і каталіцкім празелітызмам. З часопісам супрацоўнічалі, напрыклад, Панцеляймон Куліш, Павел Кукальнік, Міхаіл Юзафовіч і іншыя.

Зноскі

  1. а б Биография К. Говорского в ЭСБЕ.
  2. а б в Кузняева, С. А. «Вестник Западной России» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 252—253. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  3. а б в С. В. Говін. «Вестник Западной России» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]