Івесь
Івесь | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 2,12 км |
Шырыня | 0,44 км |
Плошча | 0,54 км² |
Аб’ём | 0,00471 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,8 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Івесь — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ракі ў басейне Шоша, за 36 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля вёсак Івесь і Хралы (Хролы?).
Плошча паверхні 0,54 км². Найбольшая глыбіня 26 м. Даўжыня 2,12 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Аб'ём вады 4,71 млн. м³. Плошча вадазбору 12,5 км².
Катлавіна выозера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, разараныя, на паўночным захадзе парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком. На возеры востраў плошчай 1 га. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю.
Зарастае да глыбіні 5,5 м. Шырыня палосы расліннасці да 60 метраў, пашырана да глыбіні 5,5 м. Вада ў возеры добра насычана кіслародам, вызначаецца высокай празрыстасцю. Возера слабапраточнае. Упадаюць два ручаі: адзін з возера Молена, другі з возера Белае. На захадзе з возера Івесь выцякае рака Баярка (упадае ў возера Шо).
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, язь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Возера Івесь Архівавана 7 лютага 2013.