Белае (возера, каля вёскі Бабруйшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белае
Морфаметрыя
Даўжыня 2,9 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 0,58 км²
Найбольшая глыбіня 21 м
Сярэдняя глыбіня 14 м
Басейн
Плошча вадазбору 23,3 км²
Упадаюць 3 ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map

Бе́лае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад горада Глыбокае, на паўднёвы ўсход ад вёскі Бабруйшчына.

Плошча паверхні возера 0,58 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 1,4 км. Глыбіня возера дасягае 21 м. Плошча вадазбору 23,3 км². Дно возера пясчанае і галечнае, на вялікіх глыбінях пакрыта шэрым і карычневым глеем, месцамі сапарапелем.

У возера ўпадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у раку Шоша.

Каля возера археалагічны помнік — курганны могільнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]