Бярэшча (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Бярэшча)
Jump to navigation Jump to search
Бярэшча
Каардынаты: 54°47′17,22″ пн. ш. 28°33′34,1″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 152,1 м
Даўжыня 2,8 км
Шырыня 1,8 км
Плошча 4,08 км²
Плошча вадазбору 127 км²
Упадаюць рака Кеста, Бярэзінскі канал
Выцякаюць рака Бярэшча
Бярэшча (Беларусь)
Бярэшча
Бярэшча
Бярэшча (Віцебская вобласць)
Бярэшча
Бярэшча

Бярэ́шчавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэшча (выцякае з возера), сярод ляснога масіву, за 12 км на паўднёвы захад ад Лепеля, каля вёскі Чарніца.

Плошча паверхні 4,08 км². Даўжыня 2,8 км. Найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 1,3 м, сярэдняя 0,9 м. Плошча вадазбору 127 км².
Катлавіна возера круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае. У возера ўпадае рака Кеста, выцякае рака Бярэшча, праз Бярэзінскі канал Бярэзінскай воднай сістэмы злучана з возерам Плаўна. Адзначалася гнездаванне лебедзя-шыпуна — рэдкага віду птушкі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, язь, гусцяра, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля паўднёва-ўсходняй ускраіны возера праходзіць аўтамабільная дарога М3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп,тираж 3 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)