Велле (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Велле)
Jump to navigation Jump to search
Велле
Каардынаты: 55°35′04,60″ пн. ш. 28°37′15″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 141,4[1] м
Даўжыня 1,7 км
Шырыня 0,75 км
Плошча 0,9 км²
Даўжыня берагавой лініі 5,25 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Плошча вадазбору 3,75 км²
Велле (Беларусь)
Велле
Велле
Велле (Віцебская вобласць)
Велле
Велле

Веллевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, каля гарадскога пасёлка Баравуха.

Плошча паверхні возера 0,9 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 5,25 км. Найбольшая глыбіня возера 6,5 м. Плошча вадазбору 3,75 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, усходнія і паўднёвыя забалочаныя.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 430. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 69. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]