Дружна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Дружна)
Дружна
Морфаметрыя
Даўжыня 0,44 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,1 км²
Аб’ём 0,00003 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,21 км
Найбольшая глыбіня 0,4 м
Сярэдняя глыбіня 0,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,18 ‰
Басейн
Упадаюць Дружнянка
Выцякаюць Дружнянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дружна (Беларусь)
Дружна
Дружна
Дружна (Віцебская вобласць)
Дружна
Дружна
Map

Дру́жна[1] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка (працякае праз возера).

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,21 км. Найбольшая глыбіня 0,4 м, сярэдняя 0,3 м. Аб’ём вады 0,003 млн м³. Плошча вадазбору 18,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 3—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем (сярэдняя магутнасць адкладаў каля 8,5 м)[1]. Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Зарастае цалкам. Сярод раслін — чарот, эладэя, разак, рдзесты, харавыя водарасці. Водзяцца шчупак, карась, лінь і іншыя рыбы.

Узровень вады ў возеры панізіўся на 1,5 м у выніку меліярацыі ў 1930—1950 гадах[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]