Жэльцы
Жэльцы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138,3[1] м |
Даўжыня | 1,86 км |
Шырыня | 0,72 км |
Плошча | 0,78 км² |
Аб’ём | 0,00156 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,02 км |
Найбольшая глыбіня | 2,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,122 ‰ |
Празрыстасць | 0,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 63,5 км² |
Упадаюць | Няклейка, ручай |
Выцякаюць | Жэльцанка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Жэ́льцы — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 38 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Жэльцы.
Плошча возера складае 0,78 км². Даўжыня 1,86 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 5,02 км. Найбольшая глыбіня 2,8 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,56 млн. м³. Плошча вадазбору 63,5 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м (на поўдні 15—20 м), пад лесам, на паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, выслана пераважна пяском і ілам, у цэнтры — сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, праточнае. Упадаюць рака Няклейка з возера Няклея і ручай з возера Сіценец, выцякае рака Жэльцанка. Зарастае каля 2/3 плошчы возера да глыбіні 1,7—2 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 20—250 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-23
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)