Сцержань (возера, басейн Лукомкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцержань
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 151,2[1] м
Даўжыня 1,32 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,5 км²
Аб’ём 0,00077 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,2 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,54 м
Басейн
Плошча вадазбору 22,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць канал
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сцержань (Беларусь)
Сцержань
Сцержань
Сцержань (Віцебская вобласць)
Сцержань
Сцержань
Map

Сце́ржань[2][3] — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 18 км на поўдзень ад горада Чашнікі каля вёсак Застарынне і Ротна.

Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,32 (1,26[4]) км, найбольшая шырыня 0,4 (0,49[4]) км. Даўжыня берагавой лініі 3,17 (3,6[4]) км. Плошча вадазбору 22,6 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя — 1,54 м[4]. Аб’ём вады ў возеры 0,00077 млн м³[4]
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у канцавых частках возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. У возера ўпадаюць 2 ручаі і на поўначы выцякае канава ў раку Лукомка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]