Перайсці да зместу

Сцержань (возера, басейн Лукомкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцержань
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 151,2[1] м
Даўжыня 1,32 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,5 км²
Аб’ём 0,00077 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,2 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,54 м
Басейн
Плошча вадазбору 22,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць канал
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сцержань (Беларусь)
Сцержань
Сцержань
Сцержань (Віцебская вобласць)
Сцержань
Сцержань
Мапа

Сце́ржань[2][3] — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 18 км на поўдзень ад горада Чашнікі каля вёсак Застарынне і Ротна.

Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,32 (1,26[4]) км, найбольшая шырыня 0,4 (0,49[4]) км. Даўжыня берагавой лініі 3,17 (3,6[4]) км. Плошча вадазбору 22,6 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя — 1,54 м[4]. Аб’ём вады ў возеры 0,00077 млн м³[4]
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у канцавых частках возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. У возера ўпадаюць 2 ручаі і на поўначы выцякае канава ў раку Лукомка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
  2. БелЭн 2002.
  3. ЭПБ 1986.
  4. а б в г д Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
  • Сце́ржань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сце́ржань // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 53. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Сце́ржань // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 358. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36—37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)