Воласаўскі раён
| Воласаўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1 жніўня 1927 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Воласаўскі муніцыпальны раён (руск.: Во́лосовский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўднёва-заходняй частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Воласава. Утвораны ў верасні 1927 года. З 1963 па 1965 год уваходзіў у склад Кінгісепскага сельскага раёна. Плошча раёна — 2,73 тыс.км² (3,65 % плошчы вобласці). З поўначы на поўдзень раён выцягнуты на 65 км, з захаду на ўсход — на 55 км.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяжуе на поўначы — з Ламаносаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Гатчынскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Лужскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым захадзе — са Сланцаўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з Кінгісепскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 85 км. Рэльеф раўнінны, часткова забалочаны, на поўначы раёна прысутнічаюць асобныя пагоркі. Большая частка раёна знаходзіцца на Іжорскім узвышшы. Больш за 60 % плошчы займаюць лясы. Па тэрыторыі раёна працякае 34 ракі агульнай працягласцю 535 км. Найбуйнейшымі з’яўляюцца Луга, яе прыток Уруда (60 км) і Орадзеж (на ўсходзе раёна).