Мурына (горад)
| Горад | |
| Мурына | |
|---|---|
| руск.: Мурино | |
| 60°03′05″ пн. ш. 30°26′19″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Ленінградская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Усевалажскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1676 |
| Вышыня цэнтра | 24,2 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 81370 |
| Паштовы індэкс | 188662, 188678 і 188669 |
| Код АКАТП | 41212504000 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Мурына (руск.: Му́рино) — горад (з 2019 года) у Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Мурынскага гарадскога паселішча Усевалажскага муніцыпальнага раёна. Адзін з найбуйнейшых па насельніцтве гарадоў-спадарожнікаў Санкт-Пецярбурга. Горад размешчаны ў заходняй частцы раёна на мяжы Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.
Праз горад праходзяць аўтадарогі 41К-065 (Санкт-Пецярбург — Матакса) і А118 (Кальцавая аўтамабільная дарога вакол Санкт-Пецярбурга). Адлегласць да раённага цэнтра — 23 км. У 1950—1960-х гг. у пасёлку з’явіліся панэльныя дамы тыпавой забудовы. У 1978 годзе была пабудавана станцыя метрапалітэна «Камсамольская» (з 1991 г. — «Дзявяткіна»). У 1988 годзе быў адноўлены і адкрыты храм Святой Кацярыны, які зараз дзейнічае і прызнаны помнікам гісторыі.
Недалёка ад храма на Кааператыўнай вуліцы знаходзяцца Стара-Мурынскія могілкі. На вуліцы Лясной размешчана Нова-Мурынскія могілкі. З канца 2000-х гадоў пачалася актыўная забудова цагляна-маналітнымі дамамі 16—27 паверхаў. Рэзкі рост насельніцтва адбыўся пасля 2010 года.