Ладзейнапольскі раён
| Ладзейнапольскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1 жніўня 1927 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Тэлефонны код | 81364 | ||||
| Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт |
|||||
Ладзейнапольскі муніцыпальны раён (руск.: Лодейнопо́льский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўночна-ўсходняй частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ладзейнае Поле. Уключае 2 гарадскіх і 3 сельскіх паселішчы. Утвораны ў верасні 1927 года. Гістарычна яму папярэднічаў Ладзейнапольскі павет Аланецкай губерні.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяжуе на поўначы — з Карэліяй (Алонецкі раён); на паўночным усходзе — з Падпарожскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Ціхвінскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым захадзе — з Волхаўскім муніцыпальным раёнам. З захаду тэрыторыя раёна абмываецца водамі Ладажскага возера. Плошча раёна — 4,91 тыс. км² (6,60 % тэрыторыі вобласці). Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 239 км.
Раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні 0-150 метраў над узроўнем мора. У заходняй частцы раёна знаходзіцца Прыладажская нізіна, у цэнтральнай — Свірская нізіна, ва ўсходняй — Ладзейнапольскае ўзвышша. Адклады торфу.
Клімат раёна умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература чэрвеня +17 °C, са студзеня −10 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 600—800 мм. Абсалютны мінімум тэмператур −48 °C, максімум +34 °C. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Свір, Аяць, Паша.
У раёне пераважаюць моцнападзолістыя і сярэднепадзолістыя глебы, а ў даліне ракі Свір — алювіяльныя. Таксама маюцца тарфяныя і балотныя глебы.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ Лодейное Поле // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920.
- ↑ Численность постоянного населения в разрезе муниципальных образований Ленинградской области по состоянию на 1 января 2024 года
