Нікольскае (горад)
Выгляд
| Населены пункт | |
| Нікольскае | |
|---|---|
| руск.: Никольское | |
| 59°42′00″ пн. ш. 30°47′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1710 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 81361 |
| Паштовы індэкс | 187026 і 187046[2] |
| nikolskoecity.ru | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Нікольскае (руск.: Нико́льское) — горад (з 1990 года) у Расіі, у Тосненскім раёне Ленінградскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Нікольскага гарадскога паселішча. Знаходзіцца ў паўночнай частцы раёна на рацэ Тосна (прыток Нявы), на паўднёвы ўсход ад мяжы Санкт-Пецярбурга, за 30 км на поўнач ад Тосна.
Горад выцягнуты з поўначы на поўдзень уздоўж аўтадарогі Н223 (Атраднае — Ульянаўка).
У горадзе налічваецца 35 вуліц і завулкаў. Галоўнай магістраллю з'яўляецца Савецкі праспект.
