Перайсці да зместу

Вольга Іванаўна Мержаеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Іванаўна Мержаеўская
Дата нараджэння 12 лістапада 1904(1904-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1981(1981-05-13) (76 гадоў)
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Навуковая сфера энтамалогія
Месца працы Інстытут біялогіі АН БССР, Аддзел заалогіі і паразіталогіі АН БССР
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Вольга Іванаўна Мержае́ўская[1] (12 лістапада 1904 — 13 мая 1981) — вучоны ў галіне энтамалогіі, доктар біялагічных навук (1974).

Нарадзілася ў вёсцы Бязуеў (зараз у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1931 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1949 года працавала ў Інстытуце біялогіі, Аддзеле заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць В. І. Мержаеўскай звязаная з вывучэннем фаўны, экалогіі, марфалогіі лускакрылых (совак) і нематод — шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.

Сярод апублікаваных прац:

  • Нематоды главнейших полевых культур БССР. — Мн., 1953.;
  • Гусеницы совок (Noctuidae), их биология и морфология : (Определитель) / АН БССР ; Отд. зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1967. — 452 с.: рис.;
  • Совки (Noctuidae) Белоруссии: монография / О. И. Мержеевская ; Ред. М. С. Гиляров ; Академия наук БССР, Отдел зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1971. — 448 с.:
  • Чешуекрылые (Lepidoptera) Белоруссии: каталог / АН БССР, Отд. зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1976. — 131 с. (разам з А. М. Літвінавай).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.